Прадстаўніком Беларусі ў Камісіі па правах чалавека Садружнасці Незалежных Дзяржаў назначана начальнік упраўлення па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Генеральнай пракуратуры Яўгенія Парамонава.
Адпаведны ўказ нумар 209 падпісаў 14 ліпеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.
Намеснікам прадстаўніка Беларусі ў гэтай камісіі назначаны старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец.