Беларусь і Кітай падпішуць пагадненне аб інвестыцыях і зоне свабоднага гандлю паслугамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 жніўня на сустрэчы з прэм’ерам Дзяржаўнага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Цянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў час візіту Лі Цяна ў Беларусь паміж бакамі будуць падпісаны дакументы, якія замацоўваюць планы перспектыўнага партнёрства па ключавых напрамках.
«Адзін з іх дакладна можна назваць гістарычным — гэта пагадненне аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый. Беларусь — першая краіна ў Еўразійскім эканамічным саюзе, з якой Кітай заключае такі дагавор», — звярнуў увагу Прэзідэнт.
Беларусь чакае, што дзякуючы стварэнню празрыстых і прадказальных правіл у бліжэйшыя 5 гадоў экспарт беларускіх паслуг у Кітай вырасце як мінімум на 12-15 працэнтаў, а інвестыцыі ў Беларусь — не менш як на 30 працэнтаў.