Четверг, 13 февраля 2025

БДСГА запрашае

209

Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія (УА «БДСГА») — старэйшая аграрная ВНУ Рэспублікі Беларусь і краін СНД, якая запрашае выпускнікоў сярэдніх школ і каледжаў.

За сваю гісторыю акадэмію скончыла звыш 110 тысяч спецыялістаў не толькі з Беларусі і Расіі, але і дзясяткаў краін свету. Асаблівы гонар калектыву — першы Прэзідэнт незалежнай Беларусі, выпускнік эканамічнага факультэта Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Сотні, калі не тысячы, вядомых дзяржаўных дзеячаў, вучоных, кіраўнікоў цэлых галін і буйных прадпрыемстваў, дыпламатаў і аграрыяў упісалі свае імёны ў біяграфію альма-матар.

Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца на васьмі факультэтах: агратэхналагічным, біятэхналогіі і аквакультуры, землеўпарадкавальным, меліяратыўна-будаўнічым, механізацыі сельскай гаспадаркі, бізнесу і права, бухгалтарскага ўліку, эканамічным.

Сёння БДСГА — буйная, цудоўна аснашчаная ВНУ. Асабліва прыцягальнымі з’яўляюцца ўмовы пражывання будучых спецыялістаў АПК. Сучасная інфраструктура акадэмгарадка арганічна ўпісалася ў інтэр’ер маладзёжнага райцэнтра г. Горкі Магілёўскай вобласці.

Адзначым немалаважны факт: забяспечанасць іншагародніх студэнтаў акадэміі інтэрнатамі складае сто працэнтаў!

Прыём абітурыентаў у акадэмію ў 2024 годзе пачнецца 27 чэрвеня, калі дакументы пачнуць падаваць пераможцы ўніверсітэцкай алімпіяды па біялогіі (да 1 ліпеня) і абітурыенты, якія паступаюць для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў (да 2 ліпеня).

Для абітурыентаў, якія паступаюць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці (вытворчасць прадукцыі расліннага паходжання, вытворчасць прадукцыі жывёльнага паходжання, абарона раслін і каранцін, водныя біярэсурсы і аквакультура, меліярацыя і водная гаспадарка, аграбізнес, тэхнічнае забеспячэнне вытворчасці сельгаспрадукцыі, тэхнічны сэрвіс у аграпрамысловым комплексе), у адпаведнасці прадугледжана льготнае залічэнне без уступных іспытаў.

Абітурыентам, якія паступаюць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі на несельскагаспадарчыя спецыяльнасці («Землеўпарадкаванне і кадастры», «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў», «Маркетынг, камерцыя», «Правазнаўства», «Бухгалтарскі ўлік», «Аналіз і аўдыт», «Фінансы і крэдыт», «Сусветная эканоміка»), неабходна будзе здаць адзін уступны іспыт у вуснай форме па першым профільным прадмеце. Акрамя гэтага, для тых, хто абраў спецыяльнасць «Маркетынг, камерцыя», «Правазнаўства», «Бухгалтарскі ўлік», «Аналіз і аўдыт», «Фінансы і крэдыт», «Сусветная эканоміка», неабходна мець сярэдні бал дакумента аб адукацыі не менш за 7.

Наступны этап уступнай кампаніі — прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія паступаюць на агульных падставах. Важнай асаблівасцю прыёму дакументаў у акадэмію на сельгасспецыяльнасці з’яўляецца магчымасць падаць у прыёмную камісію або два сертыфікаты ЦЭ і/або ЦТ, або здаць два ўступныя іспыты па профільных прадметах у акадэміі.

Мінімальныя балы сертыфікатаў ЦЭ або ЦТ для паступлення ў БДСГА па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях, за выключэннем спецыяльнасці «Аграбізнес», складаюць 7 балаў. Абітурыенты, якія маюць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым (сярэбраным) медалём, дыпломы аб прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адзнакай пры паступленні на ўсе спецыяльнасці, за выключэннем «Правазнаўства», будуць мець права на льготнае залічэнне без уступных іспытаў.

Неабходна адзначыць, што аплата за навучанне на вочнай і завочнай формах у акадэміі ніжэйшая, чым у іншых ВНУ. У 2024 годзе за кошт сродкаў аплаты на вочнай форме можна атрымаць адукацыю па спецыяльнасцях: «Землеўпарадкаванне і кадастры» — 2138 руб., «Правазнаўства» — 2963, «Сусветная эканоміка», «Аграбізнес», «Маркетынг, камерцыя», «Фінансы і крэдыт» — 2352 руб. у год.

Сярод студэнтаў нашай акадэміі ёсць і жыхары Пружанскага раёна. І тут хочацца адзначыць Ганну Ніпарка, выпускніцу ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя М. Засіма».

Дзяўчына з’яўляецца студэнткай другога курса факультэта бухгалтарскага ўліку, вучыцца паспяхова, прымае актыўны ўдзел у навуковай, спартыўнай, культурна-масавай і грамадскай рабоце, захапляецца лёгкай атлетыкай, жаночым міні-футболам і плаваннем. Абараняе на спаборніцтвах гонар факультэта бухгалтарскага ўліку і ВНУ, займаючы прызавыя месцы на дадзеных відах спорту і індывідуальна, і ў групавым заліку. Прызнаецца, што ні на хвіліну не пашкадавала аб зробленым выбары, ёй вельмі падабаецца прафесіяналізм педагагічнага саставу, студэнцкае жыццё, акадэмгарадок. Кажа, што менавіта ў Горках знайшла сапраўдных сяброў, аднадумцаў.

Алена Гудкова, дацэнт кафедры бухгалтарскага ўліку УА «БДСГА»