Воскресенье, 19 января 2025

Бальніцы — без пераносаў

300

Установы аховы здароўя Пружанскага раёна ў перыяд навагодніх і калядных святаў будуць працаваць без пераносаў.

Пра гэта паведамілі ў Пружанскай ЦРБ. 25 снежня, 1, 2 і 7 студзеня з’яўляюцца дзяржаўнымі выхаднымі, і работа падчас іх будзе арганізавана па графіку святочнага дня. Гэта значыць, што кругласутачна звярнуцца можна будзе ў прыёмны пакой ці выклікаць хуткую дапамогу па нумары 103.

У панядзелак, 6 студзеня, мед-установы будуць працаваць як у будні дзень, паліклініка Пружанскай ЦРБ — з 8.00 да 20.00. Адпаведна ў суботу, 11 студзеня, — па суботнім графіку, з 9.00 да 15.00 гадзін.

Уладзіслаў Шпарла