Абласны саюз спажывецкіх таварыстваў у бягучым годзе запланаваў павялічыць парк аўталавак, якія абслугоўваюць жыхароў аддаленых населенных пунктаў.
Зараз у рэгіёне такі «гандаль на колах» ахоплівае больш за тысячу вёсак, дзе пражываюць 42 тысячы жыхароў, кожная з 79 аўталавак спыняецца ў сярэднім у 15 кропках. Відавочна, што якасць абслугоўвання ад гэтага не выйграе.
Таму было вырашана павялічваць сетку аўтамагазінаў. Папаўненне чакаецца ў тым ліку і ў Пружанскім раёне.
Алег Сідарэнка.