Суббота, 6 декабря 2025

Автор: admin

Голландский журналист помогает находить могилы погибших во время ВОВ

Яшчэ не пастаўлена апошняя кропка ў гісторыі Другой сусветнай вайны, яшчэ шмат белых плям на старонках самых жудасных падзей мінулага стагоддзя. Пошукавая работа вядзецца не толькі на тэрыторыі былых рэспублік Савецкага Саюза, але і ў Еўропе. Малады галандскі журналіст Рэмка Рэйдынг добраахвотна займаецца пошукам сваякоў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Германіі і Галандыі  салдат і вязняў канцлагера, якія былі пахаваны на Савецкім Полі Славы ў г.Амерсфоорце (Нідэрланды). За дзесяць гадоў пошукаў Р.Рэйдынг ужо знайшоў сем‘і больш за 160 салдат. На гэты раз ён зацікавіўся лёсам стралка 969-га стралковага палка 223 стралковай дывізіі чырвонаармейца Аляксея Андрэевіча Андрэева, які памёр ад ран 28 мая 1945 года. Дакладна вядома, што яго сваякі жылі ў Баранавіцкім раё
Жители д. Купичи хотят жить лучше, поэтому обратились в Администрацию Президента

Жители д. Купичи хотят жить лучше, поэтому обратились в Администрацию Президента

Такога сходу, які адбыўся 19 жніўня, у Купічах не было, відаць, даўно. У цэнтры вёскі сабралася каля трох дзесяткаў яе жыхароў. Да іх на сустрэчу  прыехалі  прадстаўнікі раённай і мясцовай улады. У людзей, як сведчыла з ліста, дасланага ў Адміністрацыю Прэзідэнта, накапілася шмат пытанняў. Вырашыць іх на месцы і паспрабавалі прыбыўшыя. Аднак, як аказалася, большасць пытанняў, выкладзеных у лісце, былі зусім не ад жыхароў вёскі, як там значылася, а ад яго аўтара – В.У.Пілюціка. У самым пачатку сходу  “галоўны адказчык” — старшыня Шарашоўскага пасялковага Савета дэпутатаў  В.А.Малышкевіч не паспеў нават зачытаць усе выкладзеныя ў лісце прэтэнзіі, як людзі зашапталіся: “А ў нас пра гэта ніхто не пытаўся, і мы пад гэтым не падпісваліся”. Аўтар пісаў пра многае. І пра тое, што соткі для пас

«Легкая рука» магазина «Сам»

Магазін «САМ», які знаходзіцца ў сіці-цэнтры «Наш дом» па вуліцы Заводскай, займеў вялікі аўтарытэт у пружанцаў: многія лічаць, што тут можна набыць практычна ўсё. Спачатку магазін прапаноўваў толькі бытавую тэхніку, аднак за гады існавання яго асартымент папоўніўся і іншымі відамі прамысловай прадукцыі. І настолькі, што летась «САМ» пашырыў гандлёвыя плошчы. Асноўны профіль магазіна захаваўся: тут прапануецца самы шырокі спектр бытавой тэхнікі, ад эканом-класа да элітных мадэляў. Асобныя стэлажы выдзелены пад дробную тэхніку, дзе да ўвагі гаспадынь прапануюцца чайнікі, прасы, сокавыціскалкі, блэндары, марынатары і многае іншае. Ёсць і навінкі касметычнай індустрыі, з дапамогай якіх можна з’эканоміць час на наведванні салонаў прыгажосці. Патрэбнае на паліцах знойдуць і сапраўдныя гаспадар
Министр культуры пообещал помочь с реставрацией дворцового комплекса в Ружанах

Министр культуры пообещал помочь с реставрацией дворцового комплекса в Ружанах

Выязная калегія Міністэрства культуры Рэпублікі Беларусь, якая адбылася на тэрыторыі нашага раёна стала даволі значнай падзеі для Пужаншчыны. І не дзіва, бо апошні раз падобнае мерапрыемства праводзілася на Пружаншчыне 27 гадоў таму. Тады ў якасці падарунка аддзел культуры нават атрымаў аўтобус. Цяперашні міністр культуры П.П.Латушка больш прымаў падарункі сам. Хаця прычына яго прыезду на Пружаншчыну была не менш значнай: Паўла Паўлавіча цікавіла, што робіцца ў раёне па праграме абнаўлення вёскі для ўстаноў культуры. Побач з гэтым вывучалася і практыка работы ўстаноў культуры ў аграгарадках. Забягаючы наперад, скажу, што ўбачанае міністра ўразіла, аб чым ён і пакінуў адпаведны запіс у кнізе гасцей Кляпацкага СДК. А першымі гасцей сустракалі Ружаны. У выязной калегіі прымалі ўдзел не тол
Легко ли собраться в школу в Пружанах?

Легко ли собраться в школу в Пружанах?

Час дэфіцыту і доўгіх чэргаў па самае неабходнае адышоў у гісторыю. Маё пакаленне, наогул, ведае пра яго ў асноўным з расказаў старэйшых ды з асабістых скупых успамінаў, калі бацькі час ад часу прыносілі нейкае адзенне і беражліва хавалі ў шафе, прыгаворваючы: «Хай будзе на выраст! А потым — як знойдзеш...» На шчасце, сёння мы не ведаем, што такое купляць у запас: балазе, цяпер на прылаўках магазінаў хапае ўсяго. Пашчасціла сучасным мамам і татам: ім збіраць дзяцей у школу куды лягчэй, чым гэта было нашым бацькам некалі... Аднак ці так ужо ёсць чаму зайздросціць? -Сёлета ў нас асноўныя пастаўшчыкі школьнага асартыменту — швейныя фабрыкі і прадпрыемствы «Бараўчанка» (Барана-вічы), «Славянка» (Бабруйск), «Калінка» (Салігорск), «Камінтэрн» (Гомель), «Надзея» (Брэст), «Эліз» (Дзяржынск), «Н

Водный дворец примет посетителей уже в сентябре

Ужо ў верасні Водны палац прыме першых наведвальнікаў, паведаміў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Пружанскага райвыканкама Сяргей Шчыпанаў. Водны палац уключае 25-мятровы басейн з шасцю дарожкамі, аквапарк з воднымі атракцыёнамі, лазню, саўну, залы для заняткаў цяжкай атлетыкай і фітнесам. Тут жа будуць размешчаны зала для гульні ў більярд, кафэ. Пружаны стануць другім у Брэсцкай вобласці райцэнтрам, дзе з’явіцца аквапарк. У мінулым годзе падобны аб’ект адкрыўся ў Кобрыне.

Прокурор района прокомментировал самые громкие дела этого года

Бягучы год на Пружаншчыне багаты на падзеі. Але, на жаль, не ўсе яны былі станоўчымі, а некаторыя з іх трапілі ў поле зроку праваахоўных органаў. Разглядам і праверкамі займалася і пракуратура. Даць каментарыі да найбольш «гучных» спраў мы папрасілі пракурора  раёна М.І.ЗАПАРОШЧАНКУ. — Міхаіл Іванавіч, у пачатку лета ў горадзе абваліўся балкон. Наколькі вядома, ужо ёсць вынікі праверак па гэтым факце. — Так, восьмага чэрвеня з чацвёртага паверха жылога дома №2 па вуліцы Кобрынскай абваліўся балкон. Праверка праводзілася згодна з артыкулам 184 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса РБ. Тым больш, што ёсць і пацярпелыя — жанчына, якая на ім стаяла ў той момант, атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні, небяспечныя для жыцця. Была прызначана будаўніча-тэхнічная экспертыза, якую праводзілі спецыялі

Вопрос начальнику милиции: почему виновный в аварии все еще за рулем?

Хвалюючае пытанне каменціруе начальнік РАУС падпалкоўнік міліцыі Д.Г.Няхаеў: У ліпені ў нашым пасёлку Клепачы адбылося жудаснае здарэнне: у аварыі загінуў малады хлопец. Ён ехаў на мапедзе і яго збіў "КАМАЗ". Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося па віне вадзіцеля грузавіка, але ён па-ранейшаму раз'язджае на сваім аўто. Гэта азначае, што ён не быў нават пазбаўлены вадзіцельскіх правоў... Жыхар в.Клепачы. -- Па тым выпадку была ўзбуджана крымінальная справа, расследаваннем якой займаецца ўпраўленне ўнутраных спраў аблвыканкама. Трэба адзначыць, што мінімальны тэрмін гэтага працэсу займае ад двух месяцаў, а значыць толькі пасля верасня варта чакаць вынікаў. Адразу пасля ДТЗ папярэдняе заключэнне прычын аварыі даюць супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі. Але, падкрэслю, папярэдняе: усе абставіны з
В Зеленевичах отпраздновали дожинки

В Зеленевичах отпраздновали дожинки

У суботу, 14 жніўня, дажынкі адсвяткавалі ў філіяле РУП «Брэстэнерга» «Аграэнерга-Зеляневічы». Мерапрыемства стала таксама своеасаблівым падвядзеннем вынікаў дзейнасці гаспадаркі за пяцігодку. Менавіта пяць гадоў таму сельскагаспадарчае прад-прыемства, якое мела вялікую крэдыторскую запазычанасць, стала структурным падраздзяленнем РУП «Брэстэнерга». Як зазначае генеральны дырэктар У.М.Шышко, за гэты перыяд у вытворчасць было ўкладзена нямала сродкаў. Але праз кароткі тэрмін з’явілася і аддача. Падчас урачыстасцей было запланавана шмат прыемных падзей і сюрпрызаў. Адным з іх стала навіна для сям’і Дуброўнікаў: Віктару і Юліі ўручылі ключы ад новага доміка. Шмат падарункаў навасёлы атрымалі ад гасцей. Акрамя таго, ім быў уручаны сертыфікат на льготны крэдыт на набыццё мэблі і бытавой тэхн
Пружанские пожарные провели учения со школьниками

Пружанские пожарные провели учения со школьниками

Традыцыйна над адной з аздараўленчых змен у дзіцячых лагерах шэфства бяруць супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Сёлета выбар выпаў на чацвёртую змену летніка на базе Рудніцкай школы. «Гарачая дзявятка» — так называўся атрад — аб’яднала дзяцей не толькі з Пружанскага, але і Бярозаўскага, Баранавіцкага раёнаў і Брэста. Спецыяльна для іх была распрацавана праграма мерапрыемстваў, накіраваная на прапаганду пажарнай бяспекі. На працягу ўсёй змены праводзіліся спаборніцтвы, конкурсы малюнкаў на зададзеную тэму. Перад дзецьмі з тлумачальнымі лекцыямі выступалі супрацоўнікі РАНС. Найбольш запамінальнымі для дзятвы сталі конкурс на апрананне баявога адзення, пажарная эстафета і начныя трэніроўкі. Дарэчы, у спаборніцтвах лепшымі сталі дзяўчынкі, аднак без падарункаў ад арганізат
Туристические тропы:  как учительница из Полонска детей в Крым возила

Туристические тропы: как учительница из Полонска детей в Крым возила

Толькі лянівы не зведаў хаця б раз у сваім жыцці рамантыкі сапраўдных турыстычных паходаў. Ежа з водарам дымку, начлег у палатках, вячэрнія пася-дзелкі ля кастра пад перазвон гітарных струнаў... Што можа быць лепш? Што пакіне больш яскравыя ўспаміны? Безумоўна, заўзятыя прыхільнікі спартыўнага турызму застаюцца ў «плюсе»: яны могуць пабываць у гарах, на марскіх узбярэжжах, наведаць цікавыя месцы без дапамогі тураператараў і атрымаць пры гэтым намнога больш уражанняў і ўспамінаў. Асабіста я ў гэтым канчаткова пераканалася падчас сустрэчы з Надзеяй УЛАСКО, настаўніцай Поланскай базавай школы, турысткай са стажам. Невычэрпны свет вандровак Надзея Мікалаеўна адкрыла для сябе больш 20 гадоў таму, калі ў Ружанах з’явілася станцыя турызму. І яе першы дырэктар Аляксандр Васільевіч Баранаў пра
Культура в агрогородках: союз таланта и рубля

Культура в агрогородках: союз таланта и рубля

Канстанцін Панімаш працуе ў галіне культуры амаль 12 гадоў. І два з іх — начальнікам аддзела культуры райвыканкама. Наша гутарка з самага пачатку набыла характар аналітычнага абмеркавання таго, што было, а найбольш што ёсць і будзе. Канстанцін Іванавіч пачаў яе з лічбаў: — На сённяшні дзень у раёне 45 устаноў культуры. У тым ліку Палац культуры, два Цэнтры культуры і адпачынку, Дом фальклору і Дом рамёстваў, аўтаклуб, гарадскі клуб, 24 сельскія Дамы культуры, 9 сельскіх клубаў і 5 клубаў-бібліятэк. У раёне дзейнічаюць 43 бібліятэкі. У іх ліку цэнтральная раённая, адна гарадская, дзве гарпасялковыя, дзве дзіцячыя, 33 сельскія і чатыры сельскія бібліятэкі-клубы. Працуюць і развіваюцца пяць дзіцячых школ мастацтваў, музычная школа, музей-сядзіба «Пружанскі палацык», кінавідэасетка. Такім чын

Новое в охране труда: компенсацию при несчастных случаях получат только трезвые

У пачатку ліпеня ўступіла ў сілу пастанова №579 Савета Міністраў РБ, якая ўнесла шэраг змяненняў у Палажэнне аб умовах, памерах і парадку аплаты дадатковых выдаткаў, звязаных з нанясеннем шкод здароўю застрахаванага, па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў. У новым нарматыўным акце прадугледжаны шэраг дадатковых умоў для выплаты кампенсацый пацярпеламу. Гэта і траўмы, якія атрыманы падчас службовай камандзіроўкі, і тэрмін выплаты страхоўкі. Але найбольшую ўвагу дакумент прыцягнуў да сябе менавіта з-за змены ў пункце 24. Згодна з імі, цяпер да няшчаснага невытворчага выпадку адносіцца шкода здароўю пацярпелага ў той момант, калі ён знаходзіўся ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення. Дарэчы, лепш за ўсё выбiраць якасны алкаголь: нап
Строительство объездной дороги вдоль Беловежской пущи выведет наш район на новый экономический уровень

Строительство объездной дороги вдоль Беловежской пущи выведет наш район на новый экономический уровень

У райвыканкаме адбылося рабочае пасяджэнне штаба па будаўніцтву аб’язной аўтадарогіўздоўж Белавежскай пушчы па тэрыторыі Брэсцкай вобласці і Пружанскага раёна ў тым ліку. У ім удзельнічалі кіраўнікі 20 прадпрыемстваў і арганізацый, якія задзейнічаны ў гэтай справе. Вёў пасяджэнне намеснік міністра транспарту і камунікацый, дырэктар дэпартамента «Белаўтадар» А.М.Лыцін. Пасля нарады намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук адказаў на пытанні карэспандэнта. — Сяргей Міхайлавіч, як стала зразумела, праект новай трасы ўздоўж Белавежскай пушчы ўжо канчаткова зацверджаны. Больш таго, пачалася актыўная падрыхтоўка да будаўніцтва — высечка і вываз драўніны, падсыпка гравіем і г.д. Расскажыце, што будзе ўяўляць сабой аб’язная дарога. — Гэта дарога шырынёй у 10 метраў зямельнага і 9 метраў асфальта

Пружанских мастеров народных промыслов пригласили в Польшу

1 жніўня ў польскай Гайнаўцы адбылося свята «Кірмаш зубра». Да ўдзелу ў ім былі запрошаны і пружанцы. Са сваімі вырабамі з саломкі, роспісамі на шкле, разьбой па дрэве ездзілі ў Гайнаўку майстры народных промыслаў Арцём Андросаў, Раіса Баюра і Наталля Свешнікава. Выстава іх твораў стала ўпрыгожаннем  вялікага кірмашу. Вакальны гурт «Забава» аўтаклуба Палаца культуры радаваў сваімі мілагучнымі песнямі. А вечарам салістка эстраднай студыі Карына Валанчутэ выступіла з сольным канцэртам. Ганна Хадаровіч.