Воскресенье, 7 июня 2026

Автор: admin

Диагностическая станция на Лазо названа лучшей в республике

Диагностическая станция на Лазо названа лучшей в республике

Актуально, Профессия
Крыху больш за год мінула з таго часу, як па вуліцы Лазо, 5/5 у Пружанах адкрылася дыягнастычная станцыя №229 прыватнага прадпрыемства «Катандр». Падчас адкрыцця начальнік філіяла УП «Белтэхагляд» па Брэсцкай вобласці С.М.Харковіч выказаў упэўненасць, што яе паслугі будуць запатрабаваны сярод аўтаўладальнікаў, дзякуючы высокай тэхнічнай аснашчанасці і належнаму абслугоўванню. Як расказаў начальнік дыягнастычнай станцыі М.В.Даўгапол, пры аснашчэнні рабочага памяшкання былі ўзяты самыя сучасныя стандарты, выкарыстана абсталяванне «МАНА» нямецкай вытворчасці. Таму на сённяшні дзень сярод  райцэнтраў вобласці толькі ў Пружанах  можна, напрыклад, праверыць стан  амартызатараў. Прычым праверка, як і па іншых асноўных накірунках тэхагляду, праводзіцца з высокай дакладнасцю, дзякуючы чаму без уся
Депутат Леонид Качина в рамках акции «Наши дети» посетил многодетную семью из Ружан

Депутат Леонид Качина в рамках акции «Наши дети» посетил многодетную семью из Ружан

Актуально, Новости
У гэтыя пераднавагоднія дні мы ўсе жывем у чаканні цуда. Канешне, асабліва шчыра ў яго верыць дзятва. І, здаецца, дарослым вельмі проста стаць добрымі чараўнікамі, якія могуць ажыццявіць дзіцячыя мары. Не выпадкова па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы ў Беларусі вось ужо каторы год праходзіць зімовая дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Штогод напярэдадні Новага года і Калядаў кіраўнікі і прадстаўнікі выканаўчых органаў, прадпрыемстваў, арганізацый, грамадскіх          аб’яднанняў наведваюць дзіцячыя ўстановы і бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем’і, дзіцячыя дамы і прытулкі, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама шматлікія іншыя ўстановы. У гэтыя святочныя дні яны выступаюць у ролі тых самых чараўнікоў, здольных прыўнесці ў жыццё дадатковую кропельку радасці. Дзіця
Героев нужно знать в лицо. Денис Кулеша и Александр Мисюля получили награды за спасение тонущих мальчишек

Героев нужно знать в лицо. Денис Кулеша и Александр Мисюля получили награды за спасение тонущих мальчишек

Актуально, Новости, Происшествия
— Смялей,  Дзімка, лёд вытрымае нас,— крыкнуў Алеська і смела выйшаў на лядовае пакрыццё сажалкі. Што яго падштурхнула да такога ўчынку, хлопчык потым не змог зразумела патлумачыць. У той ракавы вечар, 13  снежня, двое хлопчыкаў  месцам сваіх гульняў выбралі штучны вадаём на вуліцы Горка.  Ды толькі не ўлічылі, што нядаўні мароз змяніўся адлігай, і лёд, які  зацягнуў сажалку, пачынае раставаць. Спачатку сябры спрабавалі спусціцца каля магазіна, але там лёд адразу затрашчаў і на яго паверхні з’явілася вада. Старэйшага Дзімку гэтая акалічнасць спалохала і ён прапанаваў пакінуць небяспечную «гульню». Але Алеся немагчыма так лёгка напалохаць. Пра такіх, як гэты, невялічкага росту хлопчык, гавораць: «з маторчыкам...». Ён вырашыў паспытаць шчасця з другога боку і нават паспеў зрабіць некал

Пружаны приняли республиканские соревнования по фигурному катанию «Звездочка»

Новости, Спорт
23 і 24 снежня ў Пружанах упершыню прайшоў адзін з тураў рэспубліканскага турніру па фігурным катанні сярод хлопчыкаў і дзяўчынак “Зорачка”. Думаецца, што такі высокі гонар выпаў нашаму Лядоваму палацу, дзякуючы шматгадовай плённай працы трэнераў і юных спартсменаў. Нагадаем, што  з першых выступленняў пружанскія юныя фігурысты пачалі перамагаць, а сёння іх лічаць вельмі сур’ёзнымі сапернікамі. Наогул, пружанская “Зорачка” стала 58-ай. Спаборніцтвы праходзяць у нашай краіне з 2002 года. Падчас урачыстага адкрыцця мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама М.П. Кудравец адзначыў, што гораду вельмі прыемна праводзіць турнір такога ўзроўню і назваў фігурнае катанне самым прыгожым відам спорту. Дзякуючы таму, што ў 2007 годзе у нашым горадзе адкрыўся Лядовы палац, цяпер пружанцы могуць ба

Интервью ко Дню банковского работника: «Беларусбанк» — в каждом доме

Актуально, Профессия
У апошнія гады ААТ «ААБ Беларусбанк» актыўна ўкараняе дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне (ДБА) сваіх кліентаў. Яно дае магчымасць эканоміць час на наведванне аддзяленняў банка, а ўсе аперацыі рабіць за хатнім або офісным камп’ютарам. Каб больш падрабязна даведацца аб падобных паслугах і іх перавагах мы сустрэліся з дырэктарам Цэнтра банкаўскіх паслуг №122 філіяла №113 Э.М. Канановічам. — Эдуард Міхайлавіч, у чым выгада банка ва ўкараненні такіх форм абслугоўвання? — Да спецыялістаў аддзялення можна звярнуцца толькі ў вызначаны час, а пры дыстанцыйным абслугоўванні нашы паслугі становяцца даступнымі кругласутачна і без усялякіх выхадных. Прычым выконваць можна не адну-дзве аперацыі, а цэлы комплекс, пачынаючы ад  аплаты  за мабільную сувязь і заканчваючы набыццём білета ў кіно або

Еще раз об украшении города: кто и как дарит пружанцам настроение?

Актуально, Новости
Пакуль наша сям‘я меркавала, як пры падрыхтоўцы да навагодне-калядных урачыстасцей укласціся ва ўласны бюджэт, аказалася, што гарадскія арганізацыі і прадпрыемствы ўжо ва ўсю шчыруюць над навядзеннем прыгажосці на сваіх тэрыторыях. Бадай, гэта той выпадак, калі кажуць, што чаканне свята не горш за самое свята. Навагодні настрой яшчэ задоўга да бою курантаў уздымаюць ілюмінацыі на вуліцах, упрыгожаныя вітрыны, бліскучыя фасады... Ужо каторы год лаўлю сябе  на думцы: шкада, што некаторыя арганізацыі знаходзяцца на ўскрайку горада і  любавацца іх навагоднім афармленнем можа не такая вялікая колькасць людзей. Канешне, маю на ўвазе хлебазавод, які яшчэ некалькі гадоў таму выпрацаваў «канцэпцыю» святочнага ўбрання: надзіманыя фігуры, аформленыя гірляндамі кветнікі і тэрыторыя каля магазіна

Дарование-2016. В Пружанах прошла пятая церемония награждения талантливой молодежи

Молодёжный клуб, Новости
Пухнатыя ялінкі і бліскучыя шары, Бабкі Ёжкі і Снегавічкі, павольныя пінгвіны і гарэзлівыя чырвоныя пеўнікі... Як? Ужо? Чаму ў нашым дзяцінстве Новы год прыходзіў толькі з першым боем курантаў – у навагоднюю ноч, а сёння ён дазваляе настройвацца на свята за некалькі тыдняў? Якая падзея вымусіла Дзеда Мароза і Снягурку паспяшацца? А падзея гэта асаблівая! Грандыёзная! Пятая ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання адораных дзяцей раёна «Дараванне-2016».Героямі яе ў гэтым годзе сталі 83 «зорныя» дзяўчынкі і хлопчыкі. 70 з  іх вызначыліся асабіста, 13 — у ліку каманд. Бурнымі і гучнымі апладысментамі сустракала іх вялікая зала Палаца культуры, напоўненая да адказу роднымі і блізкімі, настаўнікамі, трэнерамі і проста неабыякавымі людзьмі, якія прыйшлі сюды, каб раздзяліць радасць перамог з талена

Корреспондент получил задание купить новогодние подарки…

Новости
Перыядам самых масавых пакупак называюць снежань: напярэдадні Новага года і Каляд традыцыйна набываюцца падарункі для малышоў і дарослых, ёлачныя ўпрыгожанні, прадукты для святочнага стала. Але дзе з большым задавальненнем робяць пакупкі жыхары нашага райцэнтра? Зразумела, там, дзе ўмеюць аформіць вітрыну,  правесці рэкламную акцыю, прапанаваць скідку... Каб ацаніць прывабнасць пераднавагодняга гандлю, за дзесяць дзён да свята карэспандэнт адправіўся па пружанскіх магазінах. Адразу зазначу, што выдзеліць тых, хто найлепш падрыхтаваўся да пераднавагодняга пакупніцкага ажыятажу, аказалася даволі складана: практычна ўсе магазіны, незалежна ад формы ўласнасці і прапануемага асартыменту, зрабілі свежы завоз самай разнастайнай прадукцыі. Але гэтае ўражанне было другім: калі ўсюды зайшоў

«Мы все еще верим в чудеса…» По просьбе редакции одинокие старики из Сухопольской больницы написали Деду Морозу

Новости
Прызнаемся, гэтую ідэю рэдакцыя падгледзела. Але, пагадзіцеся, калі справа тычыцца дабрыні і можа зрабіць крышачку шчаслівейшымі хоць некалькі чалавек, то было б няблага, каб яе падхапілі і іншыя. Мы шчыра перакананы, што ў Навагоднія і Калядныя святы адбываюцца сапраўдныя цуды, а дабрыня, падораная ў гэтыя дні, абавязкова вернецца. Добрай традыцыяй стала ў пружанцаў віншаваць і дарыць падарункі дзецям з прытулку, шматдзетных сем’яў. Сёння мы прапануем вам паклапаціцца аб дарослых… У Сухопальскай бальніцы сястрынскага догляду зараз пражывае 27 чалавек. Шасцёра з іх пагадзіліся па прапанове карэспандэнта напісаць лісты  Дзеду Марозу. Магчыма, гэта тыя, хто, нягледзячы на пражытыя гады і перажытыя цяжкасці не страціў веру ў цуд, захаваў аптымізм, пачуццё гумару, іранічнае стаўленне
Субсидия от службы занятости, или Как безработная открыла в Ружанах образовательный центр

Субсидия от службы занятости, или Как безработная открыла в Ружанах образовательный центр

Ружанские мотивы, Экономика
Пералічыць усе жыццёвыя абставіны, якія прыводзяць да пошуку месца працы, даволі складана. Адзінае, што можна адзначыць, ад магчымасці трапіць у такую сітуацыю не застрахаваны ні адзін з нас. Так здарылася і з Вольгай Пянко з Ружан, якая атрымала вышэйшую педагагічную адукацыю, але па ўласных меркаваннях вырашыла не працаваць у школе. — Мне здаецца, нацыянальная сістэма адукацыі сёння не вызначаецца мэтанакіраваным развіццём: нагрузка на настаўніка павялічваецца, але назваць яе карыснай нельга,— тлумачыць сваю думку Вольга Аляксандраўна. — З-за чаго якасць выхавання і навучання зніжаецца, гэта відавочна пры аб’ектыўным ацэньванні падчас цэнтралізаванага тэсціравання. Пасля паўгадовага пошуку работы дзяўчына звярнулася ў службу занятасці, дзе ёй параілі пашукаць сабе занятак у тым, шт
Доктор работу прописал. Репортаж с лечебно-производственных мастерских областной больницы «Могилевцы»

Доктор работу прописал. Репортаж с лечебно-производственных мастерских областной больницы «Могилевцы»

Актуально, Здоровье, Ружанские мотивы
Абласная бальніца «Магілёўцы» — адна з нямногіх псіхіятрычных устаноў, пры якіх і сёння функцыянуюць лячэбна-вытворчыя майстэрні. На Брэстчыне такая арганізацыя працатэрапіі засталася толькі ў трох бальніцах, калі не лічыць нашай, — гаворыць старэйшая работніца КУП «ЛВМ» В.Г.Прусак. — Такім чынам, нашы хворыя не проста часткова кампенсуюць выдаткі на сваё ўтрыманне, але, што больш важна, маюць магчымасць для рэабілітацыі, у тым ліку,  набываюць новыя ўменні. А ў выніку пасля праходжання поўнага курсу лячэння могуць весці звычайны лад жыцця. У Магілявецкіх майстэрнях развіваюць швейную вытворчасць і дрэваапрацоўку. Пад наглядам настаўнікаў-выхавальнікаў людзі з псіхічнымі расстройствамі працуюць побач са здаровымі людзьмі. Калі ў сталярнай майстэрні задзейнічана выключна мужчынская  прац
Два диплома получил санаторий «Ружанский»  на конкурсе «Лидер года-2016»

Два диплома получил санаторий «Ружанский» на конкурсе «Лидер года-2016»

Актуально, Здоровье, Ружанские мотивы
Цырымонія ўручэння прэмій «Лідар года-2016» адбылася ў сталічным Прэзідэнт-гатэлі. Сёлета яе ўладальнікамі сталі каля 30 найбольш паспяховых кампаній па вытворчасці тавараў народнага спажывання, прадуктаў харчавання і аказання паслуг. Толькі чатыры арганізацыі Брэстчыны былі ўдастоены гонару стаць лаўрэатамі ганаровай прэміі. Сярод іх і ААТ «Санаторый «Ружанскі». — Калі нас запрасілі прыняць удзел у гэтым конкурсе, мы засумняваліся, — шчыра прызнаецца дырэктар ААТ «Санаторый «Ружанскі» Генадзь Сысой. — На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца звыш 110 санаторна-курортных устаноў, таму меркавалі, што многія з іх выкажуць жаданне прыняць удзел. Відавочна, барацьба за статуэтку чакалася нежартоўнай, і мы нават сумняваліся, што яна дастанецца нам. Але інтарэс перамог сумненні. І як вы

Салют должен быть безопасным!

Новости
Напярэдадні навагодніх і калядных свят раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае аб бяспецы выкарыстання піратэхнічных вырабаў. У першую чаргу, растлумачце дзецям, якую небяспеку ўтойваюць у сабе розныя феерверкі, і ўжо тым больш не прапаноўвайце ім самастойна запаліць петарду або запусціць ракету. І абавязкова перад выкарыстаннем піратэхнікі ўважліва вывучыце інструкцыю. Штогод у гэты перыяд здараецца пэўная колькасць пажараў. У нашым раёне падчас сустрэчы 2014 года адбыўся адзін пажар, 2015 года — сем. Мінулагодняя навагодняя ноч таксама не для ўсіх была радаснай: у в.Новыя Засімавічы ў дапаможным памяшканні інтэрната адбыўся пажар, пры ліквідацыі якога ноччу давялося эвакуяваць усіх жыхароў. Для таго, каб святы мінулі без надзвычайных сітуацый інспекцыяй РАНС былі правед

Постирали, разрисовали или порвали паспорт? Граница для вас закрыта

Актуально
Не всегда наши граждане бережно относятся к паспортам и следят за сроками их действия. Более того, порой даже позволяют себе подвергать синюю книжку различным внешним воздействиям: вырвать или разрисовать страницы, «искупать» в стиральной машине, дать поиграть детям... Естественно, после подобных действий удостоверяющий личность документ приходит в негодность и нуждается в замене. Конечно, путь в зарубежные государства для таких граждан закрывается, незадачливые путешественники вынуждены возвращаться домой. Следует отметить, что в последнее время таких случаев становится все больше и больше. Корреспондент ZARYA.BY выехал на участок белорусско-украинской границы, чтобы разобраться в данном вопросе. ВСЁ ПОД КОНТРОЛЕМ Во время нашего визита в автодорожный пункт пропуска «Мокраны» здес