Пятница, 16 октября 2026

Асцярожна, на дарозе матацыклы!

247

Пры выкананні Правілаў дарожнага руху двухколавыя механічныя транспартныя сродкі — матацыклы, скутары ці мапеды — даволі зручная і бяспечная тэхніка.

На жаль, не ўсе прытрымліваюцца патрабаванняў ПДР, з-за чаго іншыя ўдзельнікі дарожнага руху з насцярожанасцю ставяцца да матацыклістаў і мапедыстаў. Толькі з пачатку бягучага года супрацоўнікамі ДАІ было зарэгістравана 59 парушэнняў Правілаў вадзіцелямі двухколавага транспарту.

Сярод найбольш распаўсюджаных — перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху. Здараліся выпадкі, калі за руль матацыкла сядалі асобы, якія не маюць вадзіцельскага пасведчання або ўвогуле нецвярозыя.

З улікам такой сітуацыі дзяржаўтаінспектары на працягу ўсяго мотасезону будуць звяртаць асаблівую ўвагу на двухколавы механічны транспарт на дарогах раёна. І заклікаюць усіх удзельнікаў дарожнага руху захоўваць асцярожнасць падчас язды.