Для кожнага з дзетак, якія займаюцца пры Пружанскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, фестываль — цэлая падзея, значная і вельмі чаканая.
Вось і дзевяцігадовая Серафіма Сотнік рыхтавалася да мерапрыемства, тым больш выступленне на 11-ым раённым інклюзіўным фестывалі «#Отличное детство» на сцэне Палаца культуры было ўжо другім па ліку. Упершыню ж у інклюзіўным фестывалі дзяўчынка паўдзельнічала летась. Кажа, што вельмі падабаецца танцаваць, майстраваць розныя вырабы, а дзякуючы цэнтру Серафіма знайшла сяброўку Ангеліну і не толькі.
![](http://www.budni.by/wp-content/uploads/2023/12/20231201_IMG_4779_0373.jpg)
Ужо 22 снежня Серафіма Сотнік разам з мамай зноў падымецца на сцэну Палаца культуры. Як расказала дырэктар Пружанскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Наталля Красевіч, дзяўчынка — пераможца абласнога конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці. За гэта Серафіма была адзначана Дыпломам Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.
Уладзіслаў Шпарла.
Фота Кацярыны Масік