
У якой прынялі ўдзел 15 каманд і больш за 180 школьнікаў.
Для дзяцей «Арляня — 2025» было не проста спаборніцтва, а захапляльная прыгода, поўная новых ведаў, каманднага духу і незабыўных эмоцый. У кожным конкурсе адчувалася напружаная барацьба і неверагодны азарт. Вочы дзяцей гарэлі яркім агнём — у іх адлюстроўваўся сапраўдны запал, жаданне праявіць сябе і даказаць, што кожны з іх гатовы стаць сапраўдным абаронцам Радзімы.
Першым выпрабаваннем стаў агляд строя і песні «Кожны з нас у страі!», які каманды з Мураўскай СШ і СШ № 3 ператварылі ў яркае шоу дысцыпліны і каманднага духу.

У ваенізаванай гульне на мясцовасці «Час каманды» вучні СШ № 3 бліскуча заваявалі першае месца.
І ў конкурсе «Трапны стралок» прадэманстравала цвёрдую руку і вытрымку таксама каманда СШ № 3.
Творчы конкурс «Баявы лісток» парадаваў яркімі ідэямі і талентамі, а вось вышэйшы патэнцыял у гэтым аказаўся ў «арлянят» з СШ № 5.
Ваенна-спартыўны конкурс «Мужнасць! Адвага! Гонар!» паставіў кропку, дзе зноў у лідары выйшлі школьнікі з СШ № 3.
Па выніках усіх выпрабаванняў яркай перамогай вызначылася каманда СШ № 3. Другімі сталі ўдзельнікі з Мураўскай СШ, а трэцяе месца заслужана дасталося камандзе СШ № 5.
Падзяліліся сваімі ўражаннямі ўдзельнікі «Арляня»

Сяргей Новік, Хараўская СШ:
— Я з’яўляюся членам БРСМ і ўдзельнічаю ва ўсіх раённых мерапрыемствах для моладзі, і, вядома, «Арляня» не стала выключэннем. Тут я не ўпершыню, і нават калі наша каманда не пераможа, я ведаю, што час будзе насычаным, цікавым і вясёлым. Гэта месца, дзе нараджаецца сапраўднае сяброўства.

Вольга Жэлянгоўская, Мураўская СШ:
— Я вельмі рада, што трапіла сюды, бо мы амаль кожны год
удзельнічаем. Тут вельмі весела, а раней мы нават начавалі! «Арляня» — гэта не толькі конкурсы. Гэта песні ля вогнішча, шчыры смех, гарачыя валейбольныя матчы і, вядома, новыя знаёмствы з аднагодкамі, якія жывуць у розных кутках раёна.

Ілья Калінін, Навасёлкаўская СШ:
— Наша каманда тут не ўпершыню, і з кожным разам мы рыхтуемся ўсё мацней і мацней. Састаў амаль не мяняецца — мы ўжо прывыклі адзін да аднаго, добра ведаем асаблівасці кожнага, заўсёды дапамагаем і падтрымліваем. Камандная работа ў нас на вышэйшым узроўні! Лічу, што такія мерапрыемствы створаны для выхавання сапраўднага патрыятызму, умацавання калектыву, каб мы заўсёды трымалі сябе ў добрай фізічнай форме.
Крысціна Асіпчук
Фота Кацярыны Масік
