Суббота, 12 октября 2024

Апублікаваны афіцыйны каментарый Федэрацыі хакея Беларусі па сітуацыі з камандай СДЮШАР № 2 г. Пружаны 2009/10 г.н.

346

Асацыяцыя растлумачыла сваю пазіцыю і расказала пра будучыню юных хакеістаў.

У каментарыі гаворыцца, што інфармацыя пра закрыццё хакейнай школы ў г. Пружаны, якая нядаўна з’явілася ў інтэрнэце, не адпавядае рэчаіснасці і з’яўляецца абсалютнай няпраўдай.

Спартыўную падрыхтоўку працягваюць усе навучэнцы спартыўнай школы, якія атрымалі неабходны медыцынскі дазвол.

Акрамя гэтага, за кошт ФХБ у горадзе працягвае работу праект «Хакей ідзе да дзяцей», дзякуючы якому штогод на канькі ўстаюць усе першаклашкі горада.

Праблема ж удзелу ў спаборніцтвах закранула невялікую колькасць хакеістаў старэйшых узростаў.

Па прычыне таго, што колькасці навучэнцаў 2009/2010 не хапае для ўдзелу каманды ў першынстве краіны, кіраўніцтвам школы было прынята рашэнне не заяўляць каманду, а прапрацаваць пытанне і прапанаваць юнакам удзел у Першынстве Рэспублікі Беларусь у складзе іншых каманд Брэсцкай вобласці, што з’яўляецца звычайнай практыкай для школ з малых гарадоў (зборных каманды некалькіх школ). Варта адзначыць, што ў мінулым сезоне каманда ўжо мела цяжкасці пры ўдзеле ў спаборніцтвах пра прычыне недастатковай колькасці хакеістаў (10 з 36 матчаў не былі згуляныя), што адбівалася на эфектыўнасці падрыхтоўкі саміх хакеістаў і ігракоў іншых каманд.