Воскресенье, 19 января 2025

У Пружанскім раёне праводзяцца рэспубліканскае мерапрыемства «Захавай сабе жыццё» і Адзіны дзень ведаў ПДР

208

На тэрыторыі г. Пружаны і раёна па 26 лістапада ў мэтах стабілізацыі абстаноўкі на дарогах краіны Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскае прафілактычнае мерапрыемства «Захавай сабе жыццё!».

Сёння, 21 лістапада, ва ўстановах адукацыі праходзіць Адзіны дзень ведаў Правіл дарожнага руху пад дэвізам «Флікер – твая абарона на дарозе!».

Мерапрыемствы накіраваны на прыцягненне ўвагі пешаходаў і веласіпедыстаў да важнасці няўхільнага выканання правілаў бяспечных паводзін на дарозе, абавязковага выкарыстання святловяртальных элементаў і адзення павышанай бачнасці ў цёмны час сутак, а таксама ва ўмовах дрэннага надвор’я.

Таксама на маршрутах патрулявання ажыццяўляецца кантроль за спраўнасцю вонкавага асвятлення, наяўнасцю фактаў яго адключэння ў начны час, за работай арганізацый па зімовым утрыманні вулічна-дарожнай сеткі.

Заклікаем усіх быць вельмі ўважлівымі на дарозе, паведамляць па тэлефоне 102 пра пешаходаў і веласіпедыстаў, якія ствараюць пагрозу бяспецы.

Сяргей Казмярчук, старшы інспектар ДПС аддзялення ДАІ міліцыі грамадскай бяспекі Пружанскага РАУС старшы лейтэнант міліцыі