Воскресенье, 19 января 2025

Апрельские заморозки: под угрозой озимый рапс, сурепица и абрикосы

5 933

Даўно не назіралася ў нашай мясцовасці такіх працяглых красавіцкіх начных замаразкаў, як сёлета. Па дадзеных метэастанцыі найбольш паветра ахалоджвалася ў ноч з 17 на 18 красавіка. На вышыні двух сантыметраў ад паверхні зямлі слупок тэрмометра апускаўся да адзнакі мінус 5,2 градусы. На тарфяна-балотных глебах гэты мінус быў яшчэ большы.

Усё гэта не можа не выклікаць трывогу ў аграрыяў, гаспадароў прысядзібных і дачных участкаў. Як паведаміў начальнік раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін І.І.Гаманчук, найбольшую занепакоенасць выклікае стан азімага рапсу і азімай свірэпіцы. Лён павінен вытрымаць адмоўныя начныя тэмпературы, але зменшыцца выхад валакна. У садах ад нізкіх тэмператур могуць пацярпець чарэшні, вішні, грушы і абрыкосы. Дарэчы, абрыкосы знаходзяцца ў стадыі цвіцення, але насякомых апыляльнікаў не бачна.

Начныя замаразкі і нізкія дзённыя тэмпературы істотна паўплывалі на ход веснавых палявых работ у гаспадарках раёна. У прыватнасці, прыпынена сяўба цукровых буракоў, згорнуты хімпраполкі, апрацоўкі пасеваў супраць хвароб і шкоднікаў.

Казаць пра тое, якую шкоду нанеслі працяглыя начныя замаразкі сельгасвытворцам, пакуль рана. Гэта стане вядома пасля ўстанаўлення ўстойлівага цяпла.    

Мікола АРХУЦІК.

Здымак носиць илюстрацыйны характар.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *