Воскресенье, 20 апреля 2025

Амбулатория в Новых Засимовичах: лечат молодые

1 759

Урачэбная амбулаторыя ў Новых Засімавічах была адкрыта тры дзясяткі гадоў таму. Медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва займаецца калектыў работнікаў у складзе 12 чалавек.
Узначальвае ўстанову аховы здароўя ўрач агульнай практыкі Яўген Віктаравіч Несцярук, які прыйшоў сюды два гады таму пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Малады чалавек з вёскі Павіцце, што на суседняй Кобрыншчыне, з дзіцячых гадоў марыў лячыць людзей. І яго мара збылася.
— Акрамя Новых Засімавіч, наша амбулаторыя, абслугоўвае такія населеныя пункты, як Жадзены, Парасляны, Бузуны і Агароднікі, — гаворыць Яўген Віктаравіч. — Усяго ў нашай зоне абслугоўвання пражывае каля 3,5 тысяч чалавек.
Варта адзначыць, што за свае добрасумленныя адносіны да даручанай справы малады ўрач карыстаецца павагай і даверам у пацыентаў.
Акушэрка Таццяна Юр’еўна Залога працуе ў амбулаторыі ўсяго некалькі тыдняў. Дзяўчына з вёскі Хвалава ўладкавалася тут пасля заканчэння Брэсцкага медыцынскага каледжа. Ужо за першыя дні працы Таццяна пераканалася, што не памылілася ў выбары прафесіі.
На здымку: загадчык амбулаторыі Я.В.Несцярук і акушэрка Т.Ю.Залога.
Мікола Архуцік. Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *