Суббота, 15 марта 2025

Аматарскае аб’яднанне «Смаляначка» Навасёлкаўскага СДК, а таксама рамеснікі раёна прывезлі дыпломы са свята фальклора «З крыніц спрадвечных»

1 575

У свяце фальклора «З крыніц спрадвечных», якое прайшло напрыканцы жніўня ў Ляхавічах, прымалі ўдзел і калектывы Пружанскага раёна.

Народны фальклорны калектыў «Бабіна лета» Ліноўскага СДК.

Народны фальклорны калектыў «Бабіна лета» Ліноўскага СДК і народнае аматарскае аб’яднанне «Смаляначка» Навасёлкаўскага СДК Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы прадставілі на суд гледачоў і журы мясцовыя фальклорныя і абрадавыя песні. Вясёлыя і заліхвацкія прыпеўкі праспявалі Валянціна Бартынёва і Соф’я Яроцкая.

Майстар-кераміст Віталь Раманоўскі.

У конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці свае працы прадставілі майстры керамікі Віталь Раманоўскі і Генадзь Міранюк, а таксама кіраўнік узорнай студыі «Шклінка-маляванка» гарадскога Палаца культуры Вера Волчык.

Народнае аматарскае аб’яднанне «Смаляначка» Навасёлкаўскага СДК.

Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі. Дыпломам I ступені былі ўзнагароджаны народнае аматарскае аб’яднанне «Смаляначка», а таксама Віталь Раманоўскі і Генадзь Міранюк. А спявачка Соф’я Яроцкая атрымала дыплом II ступені.

Са свята ўдзельнікі прывезлі незабыўныя ўражанні і добры настрой.

Ірына Гадуйка