Вторник, 11 августа 2026

Аматарам «пакатушак» на чужым аўто з Пружан пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі

517

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана чатыры крымінальныя справы.

Жыхар г. Пружаны, дзейнічаючы ў групе асоб па папярэдняй змове з двума непаўналетнімі, вырашыў пакатацца на аўтамабілі. Здаецца, нічога дрэннага ў гэтым няма. Калі не браць пад увагу той момант, што для дасягнення жадаемага тройца выбрала чужое аўто, якое прыглядзелі ў райцэнтры. Неправамерна завалодаўшы аўтамабілем, які належыць работніку аднаго з сельгаставарыстваў раёна, зламыснікі без мэты крадзяжу здзейснілі паездку па горадзе і за яго межамі.

Цяпер кожнаму з аматараў «пакатушак» пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.