Воскресенье, 18 января 2026

Аматар паквапіцца на халяву ўкраў электрабрытву ў Пружанах. Цяпер яго чакае пазбаўленне волі

381

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дзевяць крымінальных спраў.

Цяжка сказаць, на што разлічвае чалавек, калі адважваецца на крадзеж. Што яму пашанцуе і ўсё сыдзе з рук? Не трэба на гэта спадзявацца, правасуддзе ўсё роўна напаткае.

Гэта пацвярджае і выпадак з раней неаднаразова судзімым жыхаром раённага цэнтра. Мужчына ў адным з гандлёвых павільёнаў на міні-рынку «Салют» украў электрычную брытву. Чым прычыніў індывідуальнаму прадпрымальніку матэрыяльны ўрон на суму 117 рублёў.

Цяпер аматару пагаліцца на халяву пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.