Без падзеяў 17 верасня 1939 года не было б рэгіёна «нумар 1» — Брэстчыны. Такое меркаванне выказаў старшыня Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Рагачук.
— 17 верасня мы святкуем Дзень народнага адзінства — свята, якое важнае для краіны, і асаблівае значэнне мае для заходніх рэгіёнаў.
Гэты дзень не дае нам забыцца пра час, калі была падзелена не толькі тэрыторыя, але і вялізная колькасць сем’яў, родных і блізкіх адзін аднаму людзей, якія апынуліся ў розных дзяржавах.
Без усведамлення тых падзей, сёння не было б Брэсцкай вобласці — рэгіёна «нумар 1», які ўпэўнена займае лідзіруючыя пазіцыі па шэрагу паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця суверэннай Беларусі. Гэта важна і для мяне асабіста. Без уз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі не было б мяне і маёй сям’і, бо мая маці з Гродзеншчыны, а бацька ўраджэнец Брэстчыны. Мая сям’я стала рэальным увасабленнем гэтай гістарычнай падзеі, па сутнасці, вынікам аб’яднання народа і аднаўлення гістарычнай справядлівасці.
Зусім нядаўна, у рамках акцыі «Беларусь адзіная», я наведаў музей канцлагера Бяроза-Картузская, дзе ў чарговы раз убачыў дакументальны прыклад пакут, якія перажылі нашы продкі. З 1934 па 1939 год тысячы людзей тут падвяргаліся катаванням, галоўнай мэтай якіх было зламаць чалавека, а тым самым — зламаць нацыю. Дзякуючы памяці аб мінулым і правільна расстаўленым прыярытэтам, сёння мы жывем у свабоднай Беларусі, і наша задача — трымацца разам, шанаваць і памятаць гістарычнае мінулае нашай Радзімы і быць адзінымі, як нацыя, у рэалізацыі нашых мэт і задач.