Понедельник, 28 апреля 2025

Аляксандр Лукашэнка сёння наведае ААТ «Жураўлінае». Што будзе ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта?

816

У Пружанскім раёне Кіраўнік дзяржавы наведае ААТ «Жураўлінае».

Акрамя дакладаў аб ходзе сельгасработ і сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну, Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з рознымі гатункамі і гібрыдамі рапсу, прадукцыяй, што вырабляецца з насення расліны.

У цэнтры ўвагі будзе тэхналогія апрацоўкі культуры, сяўба азімых.

Кіраўніку дзяржавы прадставяць узоры айчынных сеялак.

Плануецца, што традыцыйна Прэзідэнт азнаёміцца і з умовамі эксплуатацыі, утрымання і рамонту сельгастэхнікі.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова падкрэсліваў важнасць рапсу для развіцця сельскай гаспадаркі. Гэта каштоўная алейная і кармавая культура, крыніца высакаякаснага алею і кармавога бялку.

Па матэрыялах БЕЛТА