Понедельник, 25 сентября 2023

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусак з Днём жанчын

33

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём жанчын. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Кожная з вас увасабляе сабой веліч мацярынства і ўтульнасць сямейнага ачага, міласэрнасць і клопат, беззапаветную адданасць роднай зямлі, велізарную духоўную сілу ў захаванні нашых шматвяковых традыцый, на якіх мы разам ствараем будучыню Беларусі, — гаворыцца ў віншаванні. — Вы ўмееце старанна працаваць, шчодра дорыце навакольным свае веды і вопыт, выхоўваеце падрастаючае пакаленне, прыгажосцю і любоўю натхняеце на добрыя справы і дапамагаеце нам, мужчынам, станавіцца лепшымі і мацнейшымі, каб быць дастойнымі абаронцамі народа і Айчыны».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў жанчынам моцнага здароўя, шчасця і мірнага неба над галавой. «Няхай здзяйсняюцца самыя запаветныя мары, а ўсмешкі блізкіх людзей і яркія вясновыя кветкі напаўняюць сэрца радасцю і надзеяй», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём жанчын

Дарагія суайчынніцы!

Прыміце шчырыя віншаванні з цудоўным святам — Днём жанчын.

Кожная з вас увасабляе сабой веліч мацярынства і ўтульнасць сямейнага ачага, міласэрнасць і клопат, беззапаветную адданасць роднай зямлі, велізарную духоўную сілу ў захаванні нашых шматвяковых традыцый, на якіх мы разам ствараем будучыню Беларусі.

Вы ўмееце старанна працаваць, шчодра дорыце навакольным свае веды і вопыт, выхоўваеце падрастаючае пакаленне, прыгажосцю і любоўю натхняеце на добрыя справы і дапамагаеце нам, мужчынам, станавіцца лепшымі і мацнейшымі, каб быць дастойнымі абаронцамі народа і Айчыны.

Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і мірнага неба над галавой. Няхай здзяйсняюцца самыя запаветныя мары, а ўсмешкі блізкіх людзей і яркія вясновыя кветкі напаўняюць сэрца радасцю і надзеяй.

Аляксандр Лукашэнка.

8 сакавіка 2023 года.

БЕЛТА