Першым тысячнікам сярод маладых вадзіцеляў раёна зноў стаў Аляксандр Баран з ААТ «Ружаны-Агра».

Аляксандр Аляксандравіч у адзінаццаты раз прымае ўдзел ва ўборачнай кампаніі і не ўпершыню перамагае. У мінулым годзе ён таксама першым у раёне перавёз 1000 тон збожжа ад камбайнаў.
Павіншаваў вадзіцеля старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Дзмітрый Чайкоўскі. Ён уручыў вадзіцелю-тысячніку падарунак і пажадаў далейшых дасягненняў.
Нагадаем, што Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць традыцыйны рэспубліканскі праект «Моладзь — за ўраджай» ва ўсіх рэгіёнах краіны. Спаборніцтвы праходзяць у дзвюх намінацыях: «Маладзёжны экіпаж камбайнераў, які дасягнуў найбольшага намалоту» і «Малады вадзіцель, які перавёз найвышэйшую колькасць зернебабовых культур».
Вадзім Раўнейка. Фота Дзмітрыя Чайкоўскага
