У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў анлайн-фармаце было праведзена першае пасяджэнне Рэспубліканскага дзіцячага і падлеткавага парламента.

Наш горад прадстаўляла старшыня гарадскога дзіцячага парламента Аліна Зубко, якая дамаглася вялікіх поспехаў у вучобе і грамадскай дзейнасці.
Сёння ў Рэспубліканскі парламент уваходзіць 43 чалавекі з ліку старшыняў дзіцячых, падлеткавых і маладзёжных парламентаў. Усе яны з гарадоў, якія далучыліся ці толькі плануюць далучыцца да платформы «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам». Наш горад ужо даўно мае такі статус.
Пажадаем Аліне плённай працы на ніве вырашэння актуальных праблем нашых дзяцей.
Алена Зялевіч. Фота прадастаўлена ЦТДМ
