Понедельник, 16 сентября 2024

Актывісткі «Беларускага саюза жанчын» правялі ў Пружанах інфарм-пікет

276

У пачатку электаральнага тыдня актывісткі раённага аддзялення «Беларускага саюза жанчын» на чале са старшынёй Наталляй Чарэшка правялі на плошчы каля гарадскога Палаца культуры інфарм-пікет.

Жанчыны раздавалі гараджанам і гасцям памятныя календары, брашуры, прысвечаныя Адзінаму дню галасавання.

Такім чынам заклікалі выкарыстаць сваё грамадзянскае права ўдзелу ў выбарах, аддаць свой голас за годных кандыдатаў у дэпутаты ў асноўны дзень, 25 лютага, або датэрмінова, з 20 па 24 лютага.