Чарговае пасяджэнне Пружанскага райвыканкама адбылося 7 красавіка . На разгляд былі вынесены два пытанні. Але спачатку адбылося ўзнагароджанне актывістаў, якія прынялі ўдзел у арганізацыі, падрыхтоўцы і паспяховым правядзенні рэферендуму па пытаннях прыняцця змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Удзел у пасяджэнні райвыканкама прыняў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык, які і пачаў узнагароджанне. Валерый Паўлавіч уручыў Грамату абласнога выканаўчага камітэта дырэктару Пружанскага КУВП «Камунальнік» Сяргею Бабруку, Ганароваю грамату Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў — старшыні Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалаю Кудраўцу, Падзячны ліст Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў — культарганізатару Шарашоўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Генадзю Фасевічу.
Далей цырымонію ўзнагароджання правялі старшыня Пружанскага райвыканкама Юрый Бісун і старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец. Вялікая група прадстаўнікоў грамадскасці раёна атрымала свае пачэсныя, заслужаныя ўзнагароды.
Пасля прыемнага мерапрыемства прыступілі да разгляду вынесеных на пасяджэнне райвыканкама пытанняў.
Аб выкананні мер па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021-2025 гады ў Пружанскім раёне ў 2021 годзе з дакладамі выступілі намеснік начальніка аддзела па адукацыі Святлана Супрыновіч і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аляксандр Момлік.
З дакладамі па пытанні «Аб праводзімай інфармацыйна-асветніцкай рабоце сярод насельніцтва ўпаўнаважанымі суб’ектамі прафілактыкі правапарушэнняў аб негатыўных наступствах, выкліканых злоўжываннем алкагольнымі напоямі, рабоце па папярэджанні правапарушэнняў, якія ўчынілі грамадзяне ў стане алкагольнаяга ап’янення, аказанні медыцынскай дапамогі па вызваленні ад алкагольнай залежнасці, сацыяльнай рэабілітацыі такіх грамадзян, а таксама іх выяўленні і ўліку» выступілі: намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Супрыновіч, а таксама першы намеснік начальніка РАУС Аляксандр Семаковіч.
У бліжэйшым выпуску «раёнкі» мы падрабязней пазнаёмім чытачоў са зместам дакладаў аб выкананні Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021-2025 гады ў Пружанскім раёне.
Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік
Больш фотаздымкаў: https://ok.ru/budni/album/938553155208