Адным з пытанняў, вынесеных на разгляд пасяджэння райвыканкама 5 жніўня, было пытанне «Аб стане работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, і цалкам па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года №2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» па выніках першага паўгоддзя 2022 года». Як рэалізуецца ўсё гэта на практыцы, мы папрасілі расказаць начальніка аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Алену Хатулеву.

— Алена Уладзіміраўна, раскажыце, як арганізавана работа па выкананні адміністрацыйных працэдур.
— Праз службу «Адно акно». Яна ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе рэгламенту, зацверджанага рашэннем райвыканкама. Выкананне функцый службы «Адно акно», а іменна, аказанне арганізацыйна-метадычнай і інфармацыйнай дапамогі па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, ускладзена на аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама з размеркаваннем абавязкаў і функцый згодна з пасадавымі інструкцыямі паміж супрацоўнікамі аддзела.
З улікам патрабаванняў Дырэктывы №2 райвыканкамам арганізаваны зручны для насельніцтва рэжым работы службы: у панядзелак, аўторак, чацвер, пятніцу — з 8.00 да 17.00 з перапынкам на абед з 13.00 да 14.00, у сераду — з 8.00 да 20.00 з перапынкам на абед з 13.00 да 14.00. Аказанне кансультацыйнай дапамогі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур арганізавана ў службе праз індывідуальныя кансультацыі пры звароце заяўнікаў праз адзіны даведачна-інфармацыйны нумар 142 і накіраванне пытанняў на электронны адрас.
Згодна з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства праз службу «Адно акно» ажыццяўляецца прыём і выдача дакументаў па 128 адміністрацыйных працэдурах у адносінах да грамадзян і 47 — у адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, прадугледжаных Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2018 г. №740.
Паўнамоцтвы па прыёме і выдачы адміністрацыйных рашэнняў, якія прымае райвыканкам, дэлегаваны: Пружанскаму КУВП «Камунальнік» — пры ажыццяўленні дзвюх адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян і трох па заявах юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў; упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама — пры ажыццяўленні 16 адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян; упраўленню па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама — пры ажыццяўленні сямі адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян.
Непасрэдна службай «Адно акно» ажыццяўляецца 15 адміністрацыйных працэдур.
— Цікава, колькі паступае ў райвыканкам заяў?
— За першае паўгоддзе ў райвыканкам паступіла 1175 заяў грамадзян па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур ці 74,7% да такога ж перыяду 2021 года (было 1572). З гэтай колькасці 1135 заяў паступіла непасрэдна ў службу «Адно акно», 40 — у структурныя падраздзяленні райвыканкама і КУВП «Камунальнік», якім дэлегаваны адпаведныя паўнамоцтвы.
Таксама спецыялістамі службы за першае паўгоддзе гэтага года выдана 105 выпісак з інфармацыйных рэсурсаў ці 82% да ўзроўню 2021 года (128); накіравана 1243 запыты па прадстаўленні даведак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян ці 100,3% да ўзроўню 2021 года (1239).
На гэты дзень дзевяць адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян ажыццяўляюцца на платнай аснове. За першае паўгоддзе бягучага года паступіла 24 заявы ад зацікаўленых асоб па выкананні адміністрацыйных працэдур ці 82,8% да ўзроўню мінулага года (29).
Акрамя гэтага ў райвыканкам паступіла 473 звароты суб’ектаў гаспадарання па выкананні адміністрацыйных працэдур — 53,3% да ўзроўню 2021 года (888). З вышэй азначанай лічбы 454 — непасрэдна ў службу «Адно акно», 19 — у структурныя падраздзяленні райвыканкама і КУВП «Камунальнік».
За аналізуемы перыяд 2022 года адміністрацыйных скаргаў у райвыканкам не паступала.
— Як арганізавана работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб?
— За першае паўгоддзе гэтага года ў райвыканкам паступіла 280 зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (з іх 19 — ад апошніх) ці 96,6% да ўзроўню 2021 года (290).
З вышэйстаячых дзяржаўных органаў улады за першае паўгоддзе гэтага года накіравана па суправаджальных дакументах на разгляд у райвыканкам 11 зваротаў, або 91,7% да такога ж перыяду мінулага года (12). У тым ліку з Адміністрацыі Прэзідэнта — пяць (столькі ж і ў мінулым годзе), Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — адзін (столькі ж і летась); Брэсцкага аблвыканкама — пяць зваротаў, або 83,3% да ўзроўню 2021 года (6).
Аналіз даручэнняў аблвыканкама па разглядзе зваротаў за першае паўгодзе 2022 года паказвае, што ў аблвыканкам паступіў адзін паўторны зварот ад грамадзяніна раёна. Патрабаванні заяўніка па выніках разгляду не задаволены. У райвыканкам паступіла сем калектыўных зваротаў ад жыхароў Пружан, або 53,8% да ўзроўню 2021 года (13).
— Алена Уладзіміраўна, калі прааналізаваць тэматыку зваротаў, то якія з іх самыя актуальныя?
— Па-ранейшаму не страцілі сваю актуальнасць пытанні жыллёвага фонду і жыллёва-камунальнай гаспадаркі — 108 зваротаў, а гэта 38,5% у агульным аб’ёме паступіўшых і 97,3% да ўзроўню 2021 года (111). Немалаважнымі застаюцца пытанні працы, занятасці насельніцтва і аховы працы — 12, ці 4,3% у агульным аб’ёме паступіўшых зваротаў, 100% да ўзроўню 2021 года.
Найбольш сацыяльна-напружаным накірункам работы з насельніцтвам, па якім намеціўся рост зваротаў не толькі ў райвыканкам (плюс 133,3% да ўзроўню 2021 года), але і ў вышэйстаячыя органы ўлады і кіравання, у першым паўгоддзі з’явілася медыцынскае абслугоўванне. У райвыканкам паступалі звароты, якія тычацца арганізацыйных пытанняў пры аказанні медыцынскай дапамогі, укамплектавання медыцынскіх устаноў медработнікамі, даступнасці і пашырэння медыцынскіх паслуг у сельскай мясцовасці (забор аналізаў, аказанне фізіятэрапеўтычных паслуг). Такія пытанні ўзнімаліся жыхарамі г.п. Ружаны, г.п. Шарашэва, аг. Клепачы.
Згодна з інфармацыяй аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, за справаздачны перыяд гэтага года паступіла 2500 заяў, або 84,3% да такога ж перыяду мінулага года (2965), з якіх 1327 прэтэнзій (83,2% да такога ж перыяду 2021 года, было 1594).
Са станоўчага боку можна адзначыць тое, што ёсць зніжэнне колькасці заяў, у тым ліку прэтэнзійнага характару. У той жа час з боку КУВП «Камунальнік» да гэтага часу захоўваецца выкананне заяў з парушэннем тэрміну (згодна з аналізам Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі за 5 месяцаў гэтага года на ўзроўні 25,9% ад паступіўшых заявак), што недапушчальна і ў асобных выпадках правакуе зварот грамадзян у мясцовыя выканаўчыя органы.
Згодна з прымаемымі рашэннямі райвыканкама аб рабоце па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы №2 прадпісвалася кіраўнікам структурных падраздзяленняў райвыканкама, старшыням сельвыканкамаў, кіраўнікам арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў раёна забяспечыць своечасовае і эфектыўнае рашэнне сацыяльна значных пытанняў, прыняць неабходныя меры па выдаленні прычын, якія садзейнічаюць з’яўленню абгрунтаваных зваротаў.
Разам з тым, асабістыя прыёмы, у тым ліку выязныя, і «прамыя тэлефонныя лініі», праводзімыя старшынёй райвыканкама, паказалі ў асобных выпадках недастатковае ўзаемадзеянне службаў па пытаннях, якія тычацца непасрэднай кампетэнцыі той ці іншай арганізацыі. У выпадках, калі службамі не прымаюцца належныя меры па вырашэнні надзённых пытанняў гандлёвага, паштовага, бытавога і іншага абслугоўвання, аказання паслуг сувязі і інтэрнэту, арганізацыі вольнага часу, добраўпарадкавання і іншых, насельніцтва само выходзіць з ініцыятывамі і зваротамі па вырашэнні праблем і паляпшэнні якасці жыцця.
— Якая вядзецца работа па інфармаванні насельніцтва?
— У нашым раёне працуе шэсць інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама ў складзе 36 чалавек. За першае паўгоддзе 2022 года праведзена шэсць адзіных дзён інфармавання. У працоўных калектывах праведзена 96 сустрэч.
З мэтай папярэджання і рашэння сацыяльна значных праблем у раёне праводзяцца мясцовыя сходы грамадзян у сельскіх населеных пунктах з удзелам кіраўніцтва райвыканкама, раённых службаў, мясцовых Саветаў дэпутатаў, стараст вёсак у рамках правядзення дзён сельсаветаў.
Немалаважную ролю ў інфармаванні насельніцтва займаюць сродкі масавай інфармацыі. У газеце «Раённыя будні» (як на старонках друкаванага выдання, так і на афіцыйным канале, месенджарах Viber і Telegram і групах у сацыяльных сетках) рэгулярна асвятляюцца пытанні сацыяльна-эканамічнага характару, у тым ліку аналіз дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый раёна, культурнага развіцця, працаўладкавання і рэгістрацыі ў якасці беспрацоўнага і г.д. Штоквартальна публікуюцца артыкулы аб рабоце з насельніцтвам.
У адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы №2 праводзяцца асабістыя прыёмы, укаранёны папярэдні запіс на іх. За справаздачны перыяд гэтага года кіраўніцтвам райвыканкама праведзена 12 выязных прыёмаў, у тым ліку старшынёй — два, у ходзе якіх было прынята 15 чалавек, з іх старшынёй — 10. Непасрэдна ў райвыканкаме арганізавана і праведзена 66 прыёмаў кіраўніцтвам райвыканкама, з іх старшынёй — 12, прынята 77 чалавек, з іх старшынёй — 46.
Для аказання прававой дапамогі арганізавана і функцыянуе грамадская прыёмная райвыканкама (па чацвяргах з 16 да 18 гадзін). Больш за ўсё ў першым паўгоддзі людзі звярталіся да адваката юрыдычнай кансультацыі.
Такім чынам, у мэтах выканання патрабаванняў Дырэктывы №2 на тэрыторыі раёна прыняты канкрэтныя меры, якія накіраваны на забеспячэнне даступнасці, аператыўнасці рашэння надзённых праблем насельніцтва і дазваляюць адсочваць і каардынаваць дзейнасць па рабоце са зваротамі грамадзян ва ўсіх структурных падраздзяленнях. Разам з тым, работа на месцах яшчэ патрабуе ўдасканалення і мы будзем рухацца ў гэтым накірунку.
Падрыхтаваў Віктар Ільюшчанка