Понедельник, 16 сентября 2024

Акцыя «Ад усёй душы» для састарэлых пастаяльцаў Сухопальскай бальніцы сястрынскага догляду

431

У рамках рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы» састарэлых пастаяльцаў Сухопальскай бальніцы сястрынскага догляду наведалі прадстаўнікі райвыканкама, мясцовай улады, прафсаюзных і іншых арганізацый, а таксама самадзейныя артысты Мураўскага, Роўбіцкага СДК, Сухопальскага клуба-бібліятэкі.

Пажылых пацыентаў медыцынскай установы, якія вымушаны сустракаць святы не ў хатняй абстаноўцы, павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук, галоўны ўрач УАЗ «Пружанская ЦРБ» Юрый Юзько, старшыня Сухопальскага сельвыканкама Міхаіл Мартынаў. Госці прывезлі падарункі, якія ўручалі Дзед Мароз і Снягурка, а самадзейныя артысты падрыхтавалі святочны канцэрт з цудоўнымі песнямі.

Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік