Пятница, 23 мая 2025

Акция ко Дню Конституции: «Мы — граждане Беларуси»

1 737

Уручэнне пашпартоў 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, ва ўрачыстай абстаноўцы стала ў Беларусі добрай традыцыяй. Яе прытрымліваюцца і на Пружаншчыне: акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Мы — грамадзяне Беларусі!» прайшла ў 13-ы раз.           

Сёлета ўручэнне самага важнага дакумента стала запамінальнай падзеяй для двух дзясяткаў 14-гадовых школьнікаў з Ліноўскай, Кляпацкай, Навасёлкаўскай і гарадскіх школ. У вялікай зале райвыканкама, дзе прайшла ўрачыстая цырымонія, пашпарты ім уручыў намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама М.П.Кудравец. «Атрыманне пашпарта ў такі дзень абавязвае кожнага маладога чалавека адчуваць адказнасць, якую яны пачынаюць несці,» — зазначыў Мікалай Пятровіч, звяртаючыся да адрасатаў акцыі. Ён пажадаў кожнаму з маладых людзей з гонарам несці праз усё жыццё пачуццё грамадзяніна Беларусі і па магчымасці пакінуць на роднай зямлі слаўны след. Віншаванні гучалі і з вуснаў бацькоў, вайскоўцаў, прадстаўнікоў грамадскасці. У зваротным слове, якое ад імя моладзі трымала вучаніца гімназіі Юлія Масайла, дзяўчына абяцала спраўдзіць чаканні, якія на іх ускладае старэйшае пакаленне.

Акрамя таго, да гэтай даты прымеркавалі яшчэ адну падзею — уступленне ў рады ГА «БРСМ». Членскія білеты гэтай маладзёжнай арганізацыі і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь у падарунак атрымала больш за дваццаць чалавек — вучні Слабадской СШ і СШ №5 г.Пружаны. Першы сакратар раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Аляксандр Бабігорац, карыстаючыся магчымасцю, падзякаваў мясцовай уладзе за магчымасць арганізаваць такую ўрачыстую падзею для лепшых прадстаўнікоў маладога пакалення.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ.

 

ФОТА Сяргея ТАЛАШКЕВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *