У Пружанах у суботу, 10 чэрвеня, пройдзе агульнагарадскі выпускны.

Пачнецца ён са святочнага шэсця выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па вуліцы Савецкай, якое стартуе а 18.15.
Затым, у 18.25, адбудзецца цырымонія ўскладання кветак да помніка «Спаленым вёскам» у райцэнтры.
У 19 гадзін стартуе ўрачыстае віншаванне выпускнікоў з уручэннем залатых медалёў. Пройдзе яно на плошчы ля Палаца культуры.
У 21.30 выпускнікоў чакаюць на забаўляльнай праграме ў дысказале Палаца культуры.