Воскресенье, 19 января 2025

Аграрыі раёна і супрацоўнікі УУС Брэстчыны далучыліся да акцыі «Дай лесу новае жыццё!»

210

Да рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!» далучыліся тысячы жыхароў Пружанскага раёна і ўсёй Беларусі.

Не засталіся ўбаку і работнікі сельгаставарыстваў Пружаншчыны. Яны паўдзельнічалі ў акцыі разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольгай Зубковай.

Таксама ў Пружанскім раёне ў рамках акцыі папрацавалі супрацоўнікі атрада міліцыі асаблівага назначэння УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Яны высадзілі саджанцы сасны на плошчы 2 гектары на тэрыторыі Сухопальскага лясніцтва нацыянальнага парку «Белавежская пушча».

Уладзіслаў Шпарла