Понедельник, 11 ноября 2024

Афрыканская чума свіней: паклапаціцеся аб мерах прафілактыкі

361

Паколькі ў свеце застаецца неспрыяльнай сітуацыя па захворванні свіней на афрыканскую чуму, у мэтах прадухілення ўзнікнення і распаўсюджвання дадзенага захворвання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і пазбягання эканамічных страт, грамадзянам неабходна выконваць меры прафілактыкі.

Нагадаем, што афрыканская чума свіней — вірусная хвароба свойскіх і дзікіх свіней, якая характарызуецца ліхаманкай, цыянозам скуры і шырокімі гемарагіямі ва ўнутраных органах.

Хвароба характарызуецца высокай смяротнасцю, блізкай да 100 працэнтаў. Гэтае захворванне не лечыцца, адсутнічае таксама вакцына.

Чалавек на АЧС не хварэе, яно небяспечна толькі для свіней.

Крыніцай узбуджальніка хваробы становяцца хворыя і перахварэлыя (носьбіты вірусу) дзікія і свойскія свінні. Фактарамі перадачы ўзбуджальніка АЧС з’яўляюцца інфіцыраваныя кармы, вада, прадметы догляду, гной, трупы загінулых свіней і прадукты забою інфіцыраваных свіней. Перыяд з моманту заражэння свінні да з’яўлення выяўленых прыкмет АЧС складае 5-7 сутак.

У сувязі з гэтым катэгарычна забаронена выкідваць трупы жывёл у лясныя масівы, на звалкі, на абочыны дарог. Утылізацыю неабходна праводзіць толькі ва ўсталяваных месцах.

У выпадках, калі прадукцыйныя жывёлы адмаўляюцца ад корму, у іх адзначаецца павышэнне тэмпературы цела, а таксама пры іх паморку, грамадзяне абавязаны неадкладна інфармаваць спецыялістаў дзяржаўнай ветэрынарнай службы па тэлефонах: 2-13-49, 2-17-83, 44-7-85 або мясцовыя выканаўчыя органы. Да прыезду ветэрынарных спецыялістаў трэба ізаляваць жывёлу і яе трупы.

Для кармлення свіней выкарыстоўваць толькі кармы, якія прайшлі тэрмічную апрацоўку. Катэгарычна забаронена выкарыстоўваць для кармлення свіней адходы прадуктаў харчавання, якія змяшчаюць кампаненты жывёльнага паходжання (мяса, тлушч, кроў і іншае).

Таксама звяртаем вашу ўвагу на тое, што пасля наведвання лесу гаспадарам свіней у абавязковым парадку неабходна змяніць адзенне і абутак, перш чым заходзіць у хлеў.

Да ведама, арт. 16.28 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях «Парушэнне патрабаванняў у галіне ветэрынарнай дзейнасці» для фізічных асоб прадугле-джана адказнасць (накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь).

Кацярына ВАЛЮШКА, галоўны ветэрынарны ўрач Пружанскага раёна