Суббота, 26 апреля 2025

Адзіныя дні інфармавання прайшлі на гэтым тыдні ў «Камунальніку» і «Пружанскіх электрасетках»

317

Дні інфармавання, якія праводзіліся на гэтым тыдні ў КУВП «Камунальнік» і ў філіяле «Пружанскія электрычныя сеткі» РУП «Брэстэнерга», былі розныя па тэматыцы.

Напрыклад, калі ў КУВП «Камунальнік» асноўнай тэмай быў Адзіны дзень галасавання, які будзе праводзіцца 25 лютага гэтага года, то ў філіяле інфармавалі пра Год якасці, якім аб’яўлены 2024-ы.

У размове з супрацоўнікамі камунальнай службы прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Наркевіч, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец.

Пра Год якасці энергетыкам расказваў намеснік дырэктара філіяла, галоўны інжынер Аляксандр Богдан.

Хоць тэмы, здаецца, і розныя, але аб’ядноўвае іх тое, што, каб і далей працаваць і жыць якасна, трэба якасна правесці электаральную кампанію, выбраць дастойных прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса.

Юрый Наркевіч даволі часта бывае на Пружаншчыне, сустракаецца з насельніцтвам, дапамагае вырашаць розныя праблемы, удзельнічае ў мерапрыемствах. Юрый Іосіфавіч — наш сенатар, прадстаўляе інтарэсы жыхароў Пружанскага і Бярозаўскага раёнаў у Савеце Рэспублікі. З яго дапамогай вырашаюцца многія пытанні, устараняецца шмат праблем.

Спецыфіка работы Аляксандра Богдана — якасць электразабеспячэння жыхароў раёна. Філіял паспяхова з гэтымі задачамі спраўляецца.

Віктар Ільюшчанка

Фота аўтара