Понедельник, 9 декабря 2024

Адразу некалькі рэспубліканскіх спаборніцтваў прымае Лядовы палац 8-12 лютага. РАСКЛАД ВЫСТУПЛЕННЯЎ ФІГУРЫСТАЎ

538

З 8 па 12 лютага ў Лядовым палацы пройдуць трэці этап Адкрытага Кубку Беларусі сярод мужчын і жанчын, трэці этап Адкрытага кубку «Беларускага саюза канькабежцаў» сярод юніёраў і юніёрак, чацвёрты этап Адкрытага кубку «Беларускага саюза канькабежцаў» па танцах на лёдзе і трэці этап Першынства Беларусі «Зорачка» сярод юнакоў і дзяўчат.

РАСКЛАД ВЫСТУПЛЕННЯЎ ФІГУРЫСТАЎ

8 лютага (серада)

13.00—18.00 адвольныя праграмы фігурыстаў, якія выступаюць у юнацкіх разрадах,

18.15—20.00 кароткая праграма (2 спартыўны разрад, малодшыя дзяўчаты).

9 лютага (чацвер)

08.00—16.00 кароткія і адвольныя праграмы фігурыстаў, якія выступаюць у спартыўных разрадах,

16.15—19.00 кароткія праграмы кандыдатаў у майстры спорту (юніёры і юніёркі).

10 лютага (пятніца)

08.00—15.05 адвольныя праграмы фігурыстаў, якія выступаюць у спартыўных разрадах,

15.20—17.00, 17.15—18.40 адвольныя праграмы кандыдатаў у майстры спорту (юніёры і юніёркі),

18.40—19.00 кароткая праграма майстроў спорту ў парным катанні.

11 лютага (субота)

13.20—16.00 кароткая праграма фігурыстаў, якія выступаюць у спартыўных разрадах,

17.00—17.15 адвольная праграма майстроў спорту у парным катанні,

17.15—19.45 кароткая праграма майстроў спорту ў адзіночным катанні (мужчыны і жанчыны),

20.00—20.15 рытм-танец у майстроў спорту (танцы на лёдзе),

20.15—21.00 рытм-танец у кандыдатаў у майстры спорту (танцы на лёдзе).

12 лютага (нядзеля)

11.45—14.40 адвольныя праграмы фігурыстаў, якія выступаюць у спартыўных разрадах,

14.55—17.35 адвольныя праграмы майстроў спорту (мужчыны і жанчыны),

17.50—18.05 адвольны танец майстроў спорту (танцы на лёдзе),

18.05—18.45 адвольны танец кандыдатаў у майстры спорту (танцы на лёдзе).

Уваход на спаборніцтвы свабодны.