Рэцэпты ад Таццяны Дубейка, удзельніцы клуба «Магія кулінарыі» аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Пружанскі ТЦСАН».
Галеты
Гэта аладкі з рознымі начыннямі з цеста. Маюць буйную і плоскую форму.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
цеста:
мука — 200 г,
соль па смаку,
сметанковае масла — 100 г,
халодная вада — 5 ст. лыжак;
начынка:
яблыкі — 2-3 шт.,
цукар — 2 ст. лыжкі,
крухмал (або манка) — 1 ст. лыжка,
карыца, арэхі.
ПРЫГАТАВАННЕ:
Замясіць хутка цеста, збіраючы ў шар. Затым адправіць на холад (прыкладна на 30 мінут). У гэты час 2-3 яблыкі парэзаць на долькі (кубікі). Змяшаць 2 ст. лыжкі цукру з 1 ст. лыжкай крухмалу ці манкі. Цеста раскатаць тонкім пластом (3 мм) на пергаменце. Па цэнтры высыпаць цукар з крухмалам і размеркаваць па ўсёй паверхні, не даходзячы да краю 2-3 см. Абкласці яблыкі, пасыпаючы па жаданні цукрам з карыцай. Загарнуць краі, злёгку прышчыпваючы. Можна краі пасыпаць арэхамі ці дробкай. Выпякаць 30 мінут пры 180 градусах.
Самбук з яблыкаў
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
яблыкі — 500 г,
жэлацін — 10 г,
вада — 5 ст. лыжак,
цукар — 50 г,
бялкі — 2 шт.
ПРЫГАТАВАННЕ:
Яблыкі пачысціць, разрэзаць на палавінкі і запячы ў духоўцы, потым працерці праз сіта або добра ўзбіць блэндарам. Змяшаць жэлацін і ваду (пакінуць на 30 мінут), затым паставіць на агонь і распусціць. Узбіць міксерам бялкі з цукрам, дадаць пюрэ з яблыкаў і астыўлы жэлацін. Яшчэ ўзбіваць на працягу 5-7 мінут, каб атрымаць менавіта тую лёгкасць, якой славіцца гэты дэсерт. Масу раскласці ў крэманкі і паставіць у халадзільнік на 3-4 гадзіны.
Смачна есці!