У жніўні бягучага года пачала ўкараняцца адзіная дзяржаўная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма (АДАІС), якая, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, будзе кантраляваць дзейнасць па ўліку драўніны.
Дзякуючы электронным тэхналогіям, празрыстым стаў шлях не толькі кубаметраў сыравіны, а нават асобнага бервяна.

Пружанскі лясгас дакладна падрыхтаваўся да асваення такіх магчымасцей як тэхнічна, так і шляхам падрыхтоўкі адпаведных спецыялістаў. Адным са звёнаў уліку кіруе майстар на лесасеках Раман Сяргеевіч Волкаў.
Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік