Пятница, 14 февраля 2025

Адкрыты чэмпіянат Пружан па кікскутэрынгу, скейтбордынгу і BMX пройдзе 5 кастрычніка

271

Адкрыты чэмпіянат Пружан па кікскутэгінгу, скейтбордынгу і BMX пройдзе ў гэтую суботу ў скейт-парку на гарадскім стадыёне.

Арганізуе турнір раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Мухавец». Удзельнікамі стануць спартсмены з розных рэгіёнаў краіны. Пройдуць таксама майстар-класы спартсменаў-экстрэмалаў па кожным відзе праграмы.

Пераможцы спаборніцтваў атрымаюць прызы ад Пружанскай ПМК-21.

Пачатак у 12 гадзін.