Пятница, 29 марта 2024

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Чаму праваахоўнікі старога ставяцца да абароту наркотыкаў?

156

— Чаму праваахоўнікі так строга ставяцца да абароту наркотыкаў?

Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Зюзін:

— Наркатычныя рэчывы мяняюць самасвядомасць чалавека, яго паводзіны і ўспрыманне свету. Добрае яму можа ўяўляцца дрэнным і наадварот. У такім стане чалавек можа ўчыніць самыя жудасныя злачынствы. Асабліва калі патрэбны грошы на чарговую дозу. Таму чалавек нясе крымінальную адказнасць за незаконныя (нават без мэты збыту) выраб, перапрацоўку, набыццё, захоўванне, перавозку або перасылку наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў. Згодна з арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь за гэта прадугледжваецца пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў. А за распаўсюджванне наркотыкаў, у тым ліку іх закладку — яшчэ большыя тэрміны зняволення.