Пятница, 19 апреля 2024

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Чаму перыядычна паведамляюць пра забарону пераходу чыгуначных шляхоў па-за спецыяльнымі пераходамі?

165

— Чаму перыядычна паведамляюць пра забарону пераходу чыгуначных шляхоў па-за спецыяльнымі пераходамі?

Адказвае капітан міліцыі Руслан Дзмітрук:

— Справа ў тым, што па прычынах знаходжання на рэйках або іх пераходу ва неўстаноўленых для гэтага месцах летась на тэрыторыі раёна адбыліся два няшчасныя выпадкі, адзін з якіх — са смяротным зыходам.

Таму праваахоўныя органы адначасова інфармуюць і папярэджваюць: нагадваем пра небяспеку падобных учынкаў і пра тое, што яны з’яўляюцца адміністрацыйным правапарушэннем. Апошняе разглядаецца ч. 4 арт. 18.2 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, якая прадугледжвае штраф у памеры да дзвюх базавых велічынь.