Четверг, 13 февраля 2025

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Якая адказнасць чакае тых, хто купаецца ў нецвярозым стане?

185

— Купальны сезон у поўным разгары, але адпачываюць ля вады і людзі ў нецвярозым стане. Якая адказнасць чакае іх за гэта? І ўвогуле, якія правілы трэба ведаць, знаходзячыся ў месцах масавага адпачынку каля вадаёмаў?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Міхальчук:

— У бягучым годзе супрацоўнікі Пружанскага РАУС сумесна з Пружанскім РАНС і работнікамі таварыства выратавання на водах правялі 15 рэйдавых мерапрыемстваў у месцах масавага адпачынку каля вадаёмаў. У ходзе рэйдаў выяўлена 8 адміністрацыйных правапарушэнняў, 6 з якіх — за знаходжанне на вадаёмах у стане алкагольнага ап’янення і 2 — за купанне ў неўстаноўленым месцы.

Нагадваю, што за купанне ў забароненым месцы прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 24.42 КоАП Рэспублікі Беларусь — штраф у памеры ад 1 да 3 базавых велічынь.

Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце або іншых грамадскіх месцах, акрамя месцаў, вызначаных для ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва, ці з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення, згодна з арт. 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь, цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры да васьмі базавых велічынь. Дзеянні, прадугледжаныя часткай 1 дадзенага артыкула, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 15 БВ або грамадскія работы ці адміністрацыйны арышт. З’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым ужываннем без назначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў ці іх аналагаў, таксічных рэчываў, якое зневажае чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць, а таксама адмаўленне ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі на прадмет вызначэння стану, выкліканага ўжываннем такіх рэчываў, цягнуць за сабой накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 10 БВ. За ўжыванне вышэйпералічаных рэчываў у грамадскіх месцах або адмаўленне ад праходжання праверкі — штраф у памеры ад 10 да 15 БВ.

Што датычыцца правіл бяспечных паводзін на вадзе, то яны дастаткова простыя: не нырайце ў незнаёмых месцах, не заплывайце за буйкі, не выплывайце на судовы ход і не набліжайцеся да судоў, не плавайце на надзіманых матрацах або камерах, не лезьце ў ваду ў нецвярозым стане. Парушэнне гэтых правіл застаецца галоўнай прычынай гібелі людзей на вадзе. Статыстыка паказвае, што 70% дарослых тапельцаў знаходзіліся ў стане ап’янення.

Бяспечнасць адпачынку на вадзе — адна з самых актуальных тэм летам. Асабліва калі за акном спякота і так цягне на вадаём пакупацца ў прахалоднай вадзе. Пры гэтым не ўсе помняць аб бяспецы, асабліва ў месцах, якія не прыдатны для купання, што даволі часта прыводзіць да трагічных наступстваў.