Суббота, 26 апреля 2025

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Як змагацца з тымі, хто загрувашчвае праходы ў пад’езде веласіпедамі і іншымі прадметамі?

334

— У пад’ездзе аднаго з дамоў па вул. Шырмы некаторыя жыльцы нярэдка пакідаюць веласіпеды «начаваць», загрувашчваючы прастору, што перашкаджае людзям. Ці можна гэтак рабіць і як паўздзейнічаць на нахабнікаў?

Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Каляда:

— Адзначаныя акалічнасці пражывання ў шматпавярховых дамах рэгулююцца Правіламі карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў, якія зацверджаны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у 2013 годзе. У п.16.6 Правілаў вызначана, што забаронена загрувашчванне калідораў, лесвічных маршаў і пляцовак, праходаў, запасных выхадаў і іншых дапаможных памяшканняў. У выпадку невыканання патрабаванняў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць са штрафам да 20 базавых велічынь (ч.4 арт. 22.12 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях РБ).

Таксама нагадаю, што, пакідаючы веласіпеды без нагляду, грамадзяне садзейнічаюць учыненню правапарушэнняў і злачынстваў. Да таго ж, перасоўваючы транспарт, можна пашкодзіць сцяну, рамонт якой зараз праводзіцца за кошт уласных сродкаў жыльцоў. Больш за тое, загрувашчванне перашкаджае праводзіць уборку пад’езда.

Свае асабістыя рэчы неабходна захоўваць у кватэрах або ў хлявах ці ў падвальных памяшканнях. Адным з рашэнняў можа быць сумеснае ўзвядзенне крытай пляцоўкі каля дома для захоўвання веласіпедаў і калясак.