Суббота, 5 октября 2024

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Як праваахоўнікі змагаюцца з аматарамі разжыцца за кошт свайго месца працы?

170

— Сусед прадае камбікорм, які, хутчэй за ўсё, крадзе на сваёй рабоце на ферме. Няўжо міліцыя не займаецца выяўленнем такіх фактаў?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Сарока:

— Падобныя супрацьпраўныя выпадкі амаль штотыднёва выяўляюцца супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў. Трэба нагадаць грамадзянам, якія жадаюць разжыцца за кошт свайго прадпрыемства, што за крадзяжы маёмасці прадугледжана не толькі адміністрацыйная адказнасць са штрафам да 30 базавых велічынь (арт. 11.1 КоАП РБ), але і крымінальная — з пазбаўленнем волі да 12 гадоў і канфіскацыяй маёмасці (арт. 205 КК РБ).

Таксама можна стаць фігурантам адміністрацыйнай справы за набыццё крадзенага: згодна з ч.3 арт.13.23, пакупнік можа быць аштрафаваны на суму да 50 б.в.

Міліцыя звяртаецца да грамадзян з просьбай паведамляць звесткі пра факты крадзяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў з аб’ектаў аграпрамысловага комплексу. Ананімнасць гарантуецца.