— Нярэдка ахвярамі віртуальных махляроў становяцца старыя. Як абараніцца пажылым ад зламыснікаў?
Адказвае старшы ўчастковы інспектар Сяргей Зюзін:
— Часцей за ўсё, як сведчыць крымінальная статыстыка, пажылыя грамадзяне становяцца ахвярамі тых падманшчыкаў, якія карыстаюцца тэлефоннай сувяззю. Махляры называюцца прадстаўнікамі банкаў, праваахоўных органаў і пад рознымі падставамі выманьваюць грошы, падштурхоўваюць да афармлення крэдытаў.
Акрамя таго, здараюцца выпадкі выкарыстання падманных пераходаў на фальшывыя сайты, на якіх пасля ўводу карткавых дадзеных з карт-рахунка ўладальніка знікаюць грошы.
Вось у гэтых двух выпадках старым неабходна быць як мага больш асцярожнымі. Не давяраць «спецыялістам», якія па тэлефоне вядуць гаворку пра фінансы або цікавяцца сакрэтнай інфармацыяй. Тое ж самае тычыцца і віртуальнай прасторы, дзе нельга карыстацца невядомымі сайтамі.