– Знайшоў у лесе зараджаны паляўнічы патрон. Можа, лепш выкінуць яго, каб не прыцягнулі да крымінальнай адказнасці?
Адказвае старшы інспектар па дазваляльнай рабоце Максім Ліцкевіч:
– А раптам яго потым знойдзе дзіця або боепрыпас выстраліць на станцыі перапрацоўкі смецця? Лепш прынесці яго ў міліцыю, і ніякай адказнасці за добраахвотную здачу незарэгістраванай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў не будзе.
А вось незаконнае захоўванне гэтых прадметаў строга караецца айчынным заканадаўствам. У артыкулах 24.29 і 24.32 КоАП РБ пералічаны спіс небяспечных агнястрэльных і іншых прылад, за знаходжанне якіх супрацоўнікамі праваахоўных органаў, як і за парушэнне правілаў захоўвання, тэрмінаў рэгістрацыі, прадугледжаны штраф да 30 базавых велічынь. А, згодна з арт. 295 Крымінальнага кодэкса парушальнік можа быць пакараны пазбаўленнем волі на тэрмін да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.