Понедельник, 2 октября 2023

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Што чакае чалавека за прысваенне знойдзенай маёмасці?

91

– Сын знайшоў на беразе возера мабільнік, але знаёмы параіў не радавацца знаходцы, а адразу аднесці яе ў міліцыю, бо інакш, маўляў, можна стаць злодзеем. Чаму так?

Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Дзмітрый Казарэнка:

– Гэту рэч нехта згубіў і, магчыма, шукае. А значыць, чалавек, які яе знайшоў і ўтоіў, прынёс шкоду пацярпеламу і павінен адказваць за гэта па законе. У прыватнасці, згодна з арт.11.4  адміністрацыйнага кодэкса, за прысваенне знойдзенай маёмасці прадугледжаны штраф у памеры да 6 базавых велічынь.

У той жа час папярэджваю і тых, хто збіраецца адпачыць на беразе вадаёмаў: не варта браць з сабой дарагія рэчы і каштоўнасці. Калі ўзялі, то наглядайце за сваёй маёмасцю. На жаль, штогод рэгіструюцца дробныя крадзяжы на пляжах, знікаюць ланцужкі, мабільнікі, фотаапараты. Калі асоба зламысніка ўстанаўліваецца, то яму пагражае або штраф за дробны крадзеж (да 30 б.в.), або пазбаўленне волі за крымінальнае злачынства (да трох гадоў зняволення).