Вторник, 13 октября 2026

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Пабіў п’яны сужыцель, куды звяртацца па абарону?

637

— Падчас сваркі п’яны сужыцель ударыў мяне. Куды звяртацца па абарону?

Адказвае маёр міліцыі Сяргей Каляда:

— Падобныя здарэнні знаходзяцца пад прававым наглядам праваахоўных органаў. За нанясенне пабояў, якія не пацягнулі цялесныя пашкоджанні, а таксама наўмыснае прычыненне болю, фізічных або псіхічных пакут у дачыненні да блізкага родзіча, члена сям’і прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ч. 2 арт. 10.1 КоАП РБ у выглядзе штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь, ці грамадскія работы, ці адміністрацыйны арышт.