Четверг, 16 января 2025

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Калі на ўчастку вырас мак…

183

— Летась у мяне на градках вырас мак-самасейка. Гэта ўбачыў участковы і загадаў знішчыць расліны, бо будзе штраф. А за што? Я ж гэты мак не садзіла…

Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Зюзін:

— Справа ў тым, што нават мак-самасейка прыцягвае ўвагу тых, хто спажывае наркатычныя рэчывы. А гэта можа стварыць непрыемнасці для гаспадароў градак. Таму ўчастковы інспектар і загадаў знішчыць расліны, каб абараніць ад праблем. Мы не штрафуем людзей адразу, аднак лепш не чакаць заўвагі праваахоўнікаў, а самастойна выдаліць дзікарослыя наркаўтрымліваючыя расліны — мак ці каноплі. А вось за наўмыснае вырошчванне гэтых культур, згодна з арт. 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Республікі Беларусь, прадугледжаны штраф у памеры да 20 базавых велічынь.

Калі ж вы ўбачылі месцы, дзе растуць мак ці каноплі, то паведаміце пра гэта па тэл. 4-13-02, 4-14-46, 102 або ўчастковаму інспектару міліцыі.

Нагадаю таксама, што кожны год з 1 чэрвеня па 15 верасня на тэрыторыі раёна праводзіцца спецыяльная праграма «Мак», якая накіравана на выкараненне фактаў распаўсюджвання наркотыкаў.