Четверг, 10 октября 2024

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Каго і на які тэрмін праваахоўнікі накіроўваюць у лячэбна-працоўны прафілакторый?

221

— Каго і на які тэрмін праваахоўнікі накіроўваюць у лячэбна-працоўны прафілакторый?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Максім Ліцкевіч:

— Гэты працэс рэгламентаваны Законам Рэспублікі Беларусь №104-З «Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовы знаходжання ў іх». Згодна з ім, у спіс грамадзян, якія могуць быць накіраваны ў ЛПП, уваходзяць хворыя на хранічны алкагалізм, наркаманію або таксікаманію, якія на працягу года тры і больш разоў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне правапарушэнняў у стане ап’янення, былі папярэджаны аб магчымасці прымусовага лячэння ў ЛПП і на працягу года пасля такога папярэджання працягвалі сваю супрацьпраўную дзейнасць. Таксама ў ЛПП могуць быць накіраваны пры тых жа сацыяльных паводзінах абавязаныя асобы, якія двойчы на працягу года парушылі працоўную дысцыпліну па прычыне злоўжывання алкагольнымі напоямі, і працаздольныя, але нідзе не працуючыя грамадзяне з асацыяльным ладам жыцця.

Упершыню грамадзянін можа быць накіраваны судом у ЛПП на тэрмін да 12 месяцаў, а калі ён накіроўваецца ў ЛПП у трэці і больш разоў, то ўжо на два гады.