— Да якой адказнасці можна прыцягнуць сямейнага агрэсара?
Адказвае старшы інспектар прафілактыкі Ірына Сарока:
— Калі зачыншчык сямейных скандалаў трапіў у поле зроку праваахоўнікаў упершыню, то ён прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці. Потым органамі ўнутраных спраў ажыццяўляецца прафілактычны нагляд у адпаведнасці з арт. 28 Закона РБ «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў». Калі агрэсар не збіраецца выпраўляць свае паводзіны, то ў дачыненні да яго выносіцца абарончае прадпісанне — устанаўленне часовай забароны на ажыццяўленне вызначаных дзеянняў.
Напрыклад, спробы высветліць, дзе знаходзіцца пацярпелы ад хатняга насілля або мець зносіны з тым бокам нават па тэлефоне. У дадатак можа быць забаронена наведваць месцы, дзе знаходзіцца (жыве) пацярпелы, і ўвогуле распараджацца сумеснай маёмасцю. Абарончае прадпісанне можа ўстанавіць абавязак часова пакінуць агульнае жылое памяшканне.