— На працягу лета многа гаварылася пра бяспеку падчас адпачынку каля вадаёмаў. А што паказвалі рэйды? Ці захоўвалі парадак нашы грамадзяне?
Адказвае в.а. начальніка аддзела прафілактыкі Аляксандр Трафімовіч:
— У 2023 годзе супрацоўнікамі Пружанскага РАУС сумесна з Пружанскім РАНС і работнікамі таварыства выратавання на водах было праведзена 26 рэйдавых мерапрыемстваў у месцах масавага адпачынку каля вадаёмаў. Падчас праверак выяўлена 35 адміністрацыйных парушэнняў, 30 з якіх за знаходжанне на вадаёмах у стане алкагольнага ап’янення і 5 за купанне ў неўстаноўленым месцы.

І хоць спёка ўжо мінула і пляжны сезон, хутчэй за ўсё, для многіх завяршыўся, на ўсякі выпадак нагадваем, што за купанне ў забароненым месцы прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 24.42 КоАП Рэспублікі Беларусь — штраф у памеры ад 1 да 3 базавых велічынь.