— Ці дзейнічае яшчэ прынцып вызвалення ад усялякай адказнасці пры добраахвотнай здачы незарэгістраванай стрэльбы?
Адказвае старшы інспектар па дазваляльнай рабоце Антон Мацвеенка:
— Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць за незаконнае захоўванне зброі і боепрыпасаў. У артыкулах 24.29 і 24.32 КоАП РБ пералічаны спіс небяспечных агнястрэльных і іншых прылад, за знаходжанне якіх супрацоўнікамі праваахоўных органаў, як і за парушэнне правілаў захоўвання, тэрмінаў рэгістрацыі, прадугледжаны штраф да 30 базавых велічынь. А згодна з арт. 295 Крымінальнага кодэкса парушальнік можа быць пакараны пазбаўленнем волі на тэрмін да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Каб пазбегнуць такога прыгавору, лепш добраахвотна здаць ў міліцыю незарэгістраваныя стрэльбы, знойдзеныя боепрыпасы і іншыя небяспечныя прылады.