Суббота, 18 мая 2024

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Ці трэба рэгістраваць пнеўматычны пісталет?

168

— У падарунак сваяк прывёз з Расіі пнеўматычны пісталет. Ці трэба яго рэгістраваць?

Адказвае старшы інспектар па дазваляльнай рабоце Максім Ліцкевіч:

— Пнеўматыка хаця і адносіцца да грамадзянскай зброі, але ў некаторых выпадках яе таксама трэба рэгістраваць у праваахоўных органах. Калі ў інструкцыі да стрэльбы напісана, што яна мае дульную энергію больш за 7,5 Дж (але не больш за 25 Дж), то патрэбна атрымаць дазвол на яе і пасля абавязкова зарэгістраваць у 10-дзённы тэрмін. У адваротным выпадку пнеўматычную зброю трэба здаць у міліцыю. Нагадаю, што добраахвотная здача «вогнестрэлу» або боепрыпасаў да яго вызваляе грамадзян ад адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці.

А калі вам сталі вядомы выпадкі незаконнага захоўвання небяспечных рэчаў, то можаце паведаміць пра гэта па тэлефонах 4-13-25, +375-29-202-94-98 або 102.